Мулявіну - 75

12 студзеня 2016 года заснавальніку і мастацкаму кіраўніку легендарнага вакальна-інструментальнага ансамбля "Песняры", народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну споўнілася б 75 гадоў. У гонар гэтага юбілею на працягу года праводзіцца шэраг мерапрыемстваў -  ладзяцца канцэрты, імпрэзы, выставы, прысвечаныя жыццю і творчасці легендарнага "песняра".