Тэракты ў Парыжы

Увечары 13 лістапада ў сталіцы Францыі адбылася серыя тэрактаў. Невядомыя адкрылі стральбу ў адным з рэстаранаў, тры выбухі прагучалі ў непасрэднай блізкасці ад стадыёна "Стад дэ Франс", дзе праходзіў таварыскі матч футбольных зборных Францыі і Германіі, на якім прысутнічаў французскі прэзідэнт Франсуа Аланд. Акрамя таго, на рок-канцэрце ў тэатры "Батаклан" невядомыя захапілі закладнікаў. Па апошніх дадзеных, загінулі 129 чалавек, каля 300 параненыя.