Свята моладзі і кахання: Купалле беларускае

Беларусам шчасціць - мы сустракаем Купалле па два разы на год - па старым і новым стылі. Летняя ўрачыстасць у гонар сонца і агню адбываецца з 23 на 24 чэрвеня і з 6 на 7 ліпеня. У гэтыя дні святкуюць адразу два святы - Купалу і Яна (св. Іаан Прадцеча). Хоць Купалле і лічылася святам моладзі і кахання, у ім бралі ўдзел усе жадаючыя - але паводзячыся адпаведна ўзросту.