Развітанне з Gregorian

Сусветна вядомы нямецкі гурт Gregorian знаходзіцца ў развітальным турне "The Final Chapter", у межах якога калектыў выступіў 8 сакавіка і ў беларускай сталіцы. Для "прыгожага развітання" манахі прывезлі ў Мінск 15 тон гукавога, святлавога і піратэхнічнага абсталявання. Падчас выступлення ў сталічным Палацы спорту манахі кантактавалі з гледачамі - распавядалі пра творчы шлях і нават размаўлялі на беларускай мове.