Imagine Dragons едуць у Мінск

Знакаміты гурт з ЗША ўпершыню наведае беларускую сталіцу ў межах сусветнага турнэ "Smoke + Mirrors". Imagine Dragons - адзін з найбольш папулярных сучасных рок-гуртоў, заснаваны ў Лас-Вегасе, ЗША. "Radioactive" - адзін з галоўных хітоў, які прынёс калектыву "Грэмі 2014" у намінацыі "Лепшае рок-выкананне". Іх новы альбом "Smoke + Mirrors", які выйшаў у лютым 2015-га, адразу патрапіў на першае месца гіт-парадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, а таксама ў топ-10 мноства краін па ўсім свеце. Sputnik разам з арганізатарамі рыхтуецца сустракаць знакамітых музыкаў.