Класічная кухня: што елі і чым частавалі знакамітыя беларусы

Аб кулінарных перавагах беларускіх знакамітасцяў мала што вядома. Біёграфы імкнуліся занатаваць вынікі іх творчасці, палітычныя погляды і думкі і амаль не пакінулі інфармацыі аб меню інтэлігенцыі. Аказалася, што калі пашукаць, можна знайсці шмат цікавага аб тым, як сустракаў гасцей Янка Купала, чым ласаваўся Якуб Колас і што любіў Янка Маўр. Што елі і пілі знакамітыя беларусы розных гадоў, чытайце ў матэрыялах Sputnik.