Самая чароўная пара ў годзе - Купалле

Пачатак лета заўсёды выклікае лёгкае хваляванне, якое лёгка зразумець, калі памятаць: святкуецца Сёмуха, а тады пачынаецца Граная нядзеля - пара, калі сама прырода спявае хвалу жыццю і росквіту, а людзі здзяйсняюць у імя зямлі і ўсяго жывога на ёй традыцыйныя абрады. А наперадзе Купалле - самая чароўная пара ў годзе.