У памяць пра вайну, у падтрымку міру

Згадваючы пачатак Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945, праз 75 гадоў дыпламаты заклікаюць зрабіць усё магчымае для захавання еўрапейскага светапарадку, пабудаванага на руінах. Нашчадкі тых, хто змагаўся, выжыў альбо загінуў у гэтай страшнай вайне , сведчаць пра сваю гатоўнасць памятаць і не дапусціць гвалту над жыццём.