Вышыванкі, ружы і пена ў фантане: сталіца ў Дзень Незалежнасці

Да традыцыйнага парада ў гонар Дня Незалежнасці сёлета дадаўся шэраг разнастайных цікавых мерапрыемстваў. Часткова яны ладзіліся ў мікрараёнах сталіцах, а нейкія - як, да прыкладу, Дзень вышыванкі - перараслі прыватную ініцыятыву, распачатую колькі гадоў таму, і святкаваліся на дзяржаўным узроўні. Не абышлося ў святочны дзень і без неспадзяванак.