Сцяг на знак салідарнасці з расійскімі паралімпійцамі

Рашэнне вынесці на цырымонію адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра расійскі сцяг належыць беларускім паралімпійцам, дзяржава цалкам падтрымала гэта рашэнне. Андрэй Фомачкін, які здзейсніў акт салідарнасці з расійскімі паралімпійцамі, імгненна стаў героем у Расіі і выклікаў спрэчную рэакцыю ў Беларусі. Палітычныя дзеячы, славутыя людзі характарызуюць учынак Фомачкіна як "мужны".