"Privet Picasso & Viva Barselona!"

У мінскім Цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава Ірыны і Анатоля Кузняцовых "Privet Picasso & Viva Barselona!". Экспазіцыя прысвечана творчасці знакамітых іспанскіх мастакоў сярэдзіны ХХ стагоддзя - Далі, Пікаса, Тапіеса, Гаўдзі, Міро.