Беларусь эпохі Сярэднявечча

У Беларусі дзейнічае вялікая колькасць клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Штогод яны ладзяць шэраг фестываляў, знаёмяць беларусаў з гісторыяй розных перыядаў. Самымі маштабнымі і відовішчнымі з'яўляюцца рыцарскія фестывалі, якія адлюстроўваюць падзеі і побыт эпохі Сярэднявечча. Sputnik прапануе агляд самых цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных перыяду станаўлення дзяржаўнасці на Беларусі і Вялікага княства Літоўскага, афішы фестываляў, артыкулы пра клубы гістарычнай рэканструкцыі эпохі рыцарства на беларускіх землях.