Сустракаем Вялікдзень

Вялікдзень, Вяліканне, Вялічка, Свята Святаў, - так называюць свята светлага Хрыстовага ўваскрасення. Прыпадае яно на першую нядзелю пасля першай вясновай поўні. Каб сустрэць вялікае свята як належыць, вернікі рыхтуюцца напрацягу некалькіх тыдняў. На Беларусі ў кожным рэгіёне разам з асноўнымі нормамі існуюць свае правілы святкавання Вялікадня і падрыхтоўкі да яго. Велікодныя традыцыі і звычаі аднаго з самых галоўных хрысціянскіх святаў - у матэрыялах Sputnik.