Uber у Мінску

Сэрвіс аўтаперавозак Uber, які стварыў жорсткую канкурэнцыю афіцыйным таксістам многіх краін свету з-за нізкіх цэн і выгоды замовы аўтамабіля праз інтэрнэт і мабільнае прыкладанне, трапіў пад забарону ў Германіі і Італіі, у Францыі праца сэрвісу прыпыненая, а ў ЗША кампанію абавязалі заплаціць шматмільённы штраф. Тым не менш, сэрвіс не мае намеру спыняць сваю працу, і набірае супрацоўнікаў беларускага прадстаўніцтва.