Свята беларускай культуры "Вытокі"

Свята распачалося ўрачыстым адкрыццём а 13-й гадзіне і цягнулася да позняга вечару. Мерапрыемства ўключала тры тэматычныя кірункі - музычная праграма ад лепшых калектываў народнай песні і танцу Беларусі, нацыянальная кухня і знаёмства з творчасцю беларускіх майстроў, якіх прыехала ў Верхні горад каля 200 з усіх рэгіёнаў Беларусі.