МІНСК, 23 сак-Sputnik. Амбасада ЗША ў Мінску праводзіць для беларускіх музыкаў акцыю "Песні саюзнікаў", прысвечаную песням часоў Другой сусветнай вайны.
"Амбасада ЗША рыхтуе да Дня Перамогі шэраг мемарыяльных акцый, адна з якіх прысвечана песням краін-саюзніц СССР ў часы Другой сусветнай вайны",-паведамілі Sputnik ў панядзелак у амбасадзе.
Дыпламатычнае прадстаўніцтва ў сваіх акаўнтах ў сацыяльных сетках задало пытанне карыстальнікам: якія песні краін —саюзніц СССР часоў другой сусветнай вы ведаеце? І заклікала ўсіх жадаючых падзяліцца такімі песнямі "у вашым выкананні, на мове арыгіналу або ў перакладзе, і падзяліцца імі з іншымі, размясціўшы іх на нашай старонцы".
Тэкставыя, гукавыя або відэафайлы можна дасылаць на адрасы USEmbassyMinsk@state.gov або MinskPAS@gmail.com. У лісце варта паказаць імя і кантактны тэлефон. Арганізатары праекту папярэджваюць, што ўдзел у праекце азначае згоду з правам амбасады выкарыстоўваць дасланыя вамі матэрыялы.
"Песня заўсёды дапамагала "будаваць і жыць". Так было і ў ваенны час-людзі спявалі, каб падтрымаць адзін аднаго, не страціць сувязь з мірным жыццём, натхніць на подзвіг",-сказалі ў пасольстве.
Суразмоўцы агенцтва падкрэслілі, што "савецкія песні той пары заслужана на слыху-іх спявалі вашы дзяды, бабулі, бацькі.
Па дадзеных Internet Movie Database (буйнешая у свеце кінематаграфічная база дадзеных) "Ідзі і глядзі" прызнаны лепшым беларускім фільмам. У 1986 годзе яго паглядзела амаль 30 мільёнаў чалавек, некаторых з іх вывозілі з кінатэатру машыны "хуткай дапамогі".
"Для мяне стала вялікай нечаканасцю тое, што гэты фільм прагледзела столькі чалавек. Шмат краін набылі яго і глядзяць да цяперашнега часу. І я ведаю, чаму… Калі б у людзей былі больш моцныя нервы, то гледачаў было б яшчэ больш", — казаў рэжысёр Элем Клімаў у інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу.
Па версіі брытанскага часопісу "Timeout London" фільм заняў першае месца ў рэйтынгу "50 лепшых фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну".
Савецкая двухсерыйная стужка знята паводле апавядання Алеся Адамовіча "Хатынская аповесць" сумеснымі намаганнямі студый "Беларусьфільм" і "Масфільм". Фільм не з'яўляецца экранізацыяй, але для сюжэту аўтары абралі менавіта Хатынь, сімвал народнай бяды і пакутаў, каб праз яе перадаць увесь жах ваеннага ліхалецця.
Фільм заснаваны на рэальных падзеях.
Дзеянне карціны адбываецца на тэрыторыі Беларусі ў 1943 годзе. Сюжет фільма даволі просты: пра тое як 16-цігадовы хлапчук усяго за два дні вайны пераўтвараецца ў сівога старога.
Паводле слоў рэжысёра Клімава, фільм быў зняты і атрымаўся менавіта такім па некалькіх прычынах. Па-першае, ён сам бачыў усе жахі вайны, калі быў яшчэ зусім малы і заўжды памятаў пра тое, што ён проста абавязаны зняць фільм пра вайну. Па-другое, час выхаду фільма — гэта час "халоднай вайны". У сярэдзіне 80-х людзі жылі ў чаканні трэцяй сусветнай, былі напалоханы палітыкай ЗША і СССР, адчувалі моцны псіхалагічны ўціск. Па-трэцяе, Клімаў не быў задаволены сваёй папярэдняй стужкай— "Агоніяй".
"Я не быў задаволены сабой, хаця меў выдатны матэрыял, здымачную групу, выканаўцаў роляў, кампазітарам… Мне здавалася, што я не справіўся са складанымі звышстанамі, якія мне трэба было даследаваць. У мяне ўзнік нейкі комплекс, і я марыў знайсці матэрыял і раэбілітавацца ў сваіх уласных вачах", — казаў Клімаў.
Гэтыя абставіны вынудзілі рэжысёра шукаць сюжэт, які быў бы звязаны і з вайной, і з пачуцём апакаліптычнай катастрофы ў свеце. Выпадкова ён убачыў "Хатынскую аповесць" Адамовіча, якую дагэтуль не ведаў.
Клімаў і Міцкевіч пазнаёміліся і пачалі разам працаваць над фільмам. Першапачаткова агульны праект насіў назву "Забіць Гітлера".
"Мы мелі на ўвазе "забіць Гітлера" ўсюды і ў кожным. Таму што гітлер сядзіць у кожным з нас у большай ці ў меньшай ступені", — тлумачыў рэжысёр.
Калі творчая група пачала рыхтавацца да здымак, знайшлі акцёра на галоўную ролю і месца для натурных здымак, працэсу стала перашкаджаць кіраўніцтва дзяржкіно з-за асабістай непрыязнасці да рэжысёра. Нягледзячы на падтрымку фільма тагачасным кіраўніком дзяржавы Пятром Машэравым, здымкі стужкі былі адкладзены амаль на 10 гадоў і толькі з набліжэннем 40-й гадавіны Вялікай Перамогі пра фільм зноў узгадалі, але загадалі, каб над ім працаваў другі рэжысёр. Тады за Клімава заступіўся Адамовіч, аўтар сцэнарыя, фільму далі новую назву "Ідзі і глядзі" і пачалі здымаць.
Здымкі фільма праходзілі ў храналагічным парадку цягам дзевяці месяцаў у Бярэзінскім запаведніку, каля вёскі Каменка. У гэты перыяд Клімаў быў адзіным удзельнікам здымачнай групы. Ён ні на хвіліну не пакідаў месца натурных здымак, каб "не страціць сувязь з трагедыяй".
Нягледзячы на вялікую матывацыю, багаты вопыт, магчымасці, здымкі фільму, са слоў рэжысёра, праходзілі "марудна і не вытворча".
Падчас працы ў Клімава заўсёды на стале знаходзілася кніга "Я з вогненай вёскі", якая для яго была своеасаблівай "лакмусавай паперкай, якая не дазваляла ні на ёту схлусіць у фільме". Ды і тэма падавалася рэжысёру вельмі святой, каб "сапраўдным кіно займацца".
"Я казаў тады Алесю Адамовічу: "Калі я буду рабіць гэта сур'ёзна, а рабіць я буду толькі сур'ёзна, то яго ніхто не будзе глядзець". Алесь адказаў мне: "Няхай не глядзяць, але вы абавязаны гэта зрабіць".
Падчас здымак у фільме выкарыстоўваліся сапраўдныя патроны і снарады. Хутчэй за ўсё гэта звяза з тым, што рэжысёр імкнуўся "расказаць людзям праўду", зрабіць фільм максімальна рэчаісным і набліжаным да жыцця, што характэрна для ўсёй творчасці Клімава.
Спачатку планавалася выкарыстоўваць піратэхніку, але пазней рэжысёр з аператарам прыйшлі да высновы, што такія выбухі выглядаюць не натуральна і вырашылі прымяніць сапраўдныя снарады, што значна павялічыла ступень рызыкі для жыцця акцёраў.
Аднак у некаторых выпадках аўтарам прыйшлося адыйсці ад сваіх імкенняў да натуральнасці. Так, было вырашана адмовіцца ад беларускай мовы ў стужцы, пакінуўшы яе толькі ў асобных фразах і гутарках жыхароў вёскі.
Па словах Аляксея Краўчанкі, расійскага акцёра галоўнай ролі, падчас агучвання фільму вырашылі "зрабіць своеасаблівы мутант руской і беларускай мовы, таму што калі б я размаўляў на "правільнай" беларускай мове, то сам нічога не разумеў бы".
У здымках прымала ўдзел вялікая колькасць непрафісійных акцёраў, карэнных жыхароў вёсак, сярод якіх былі і сталыя людзі, і рэжысёр адчуваў моцны душэўны дыскамфорт, прымушаючы іх зноў перажываць ваенны жах.
Клімаў лічыў, што ў беларусаў "генацыд у генах", і па-сапраўднаму сыграць вайну ім не дазваляе "механізм псіхалагічнай абароны" — уменне забываць цяжкія ўзрушанні. Напрыклад, падчас здымак эпізоду, калі ўсю вёску павінны былі знішчыць у свіране, здымачная група ніяк не магла дамагчыся напалу эмоцый, і тады нехта пусціў слых, што "кіношнікі могуць і сапраўды ўсё спаліць".
Для дасягнення большай рэчаіснасці аўтары выкарыстоўвалі яшчэ адзін метад: сцэнарыст Адамовіч на здымачнай пляцоўцы прасіў сесці людзей на зямлю і чытаў ім урыўкі з кнігі "Я з вогненнай вёскі".
Са слоў рэжысёра, асноўнай мэтай фільма было перадаць "запарогавы стан напружаннасці і жаху". Каб гэта зняць, працавала цэлая здымачная група, а выканаўца галоўнай ролі, падлетак, быў адзін.
Клімаў добра разумеў, што павінен быў абараніць акцёра Аляксея Краўчанку, тады яшчэ дзіцяці, ад магчымай звар'яцеласці. Каб захаваць псіхічны стан маладога акцёра здаровым, з ім працавалі гіпнолагі і псіхлогагі. Для гэтага імі была распрацавана цэлая сістэма псіхалагічнай абароны, якая ўключала тэсціраванне і ўваход у падсвядомасць, насычэнне ведамі і разгрузка ад іх з мэтай пазбегнуць псіхічных парушэнняў.
Адзіным выпадкам, калі рэжысёр хацеў прыбегнуць да сапраўднага гіпнозу, была сцэна на балоце, дзе галоўны герой — Флёра — намагаўся утапіцца ў брудзе. Ва ўсіх астатніх выпадках выкарыстоўвалі аўтатрэнінг.
Самым страшэнным для яго было, як ён потым казаў, эпізод у царкве-свіране, куды сагналі, а потым спалілі людзей. Нягледзячы на яго ўстойлівую псіхіку, ён потым казаў мне: "Я ледзь не звар'яцеў".
З-за адсутнасці вопыту, рэжысёр павінен быў пакідаць шмат часу на тлумачэнні. На думку Клімава, калі ў акцёра ёсць вопыт, то менавіта ім ён можа абараніцца, а калі вопыта няма, то ёсць рызыка нашкодзіць самому сабе, асабліва ў такіх ролях. Потым Краўчанка адзначаў высокі прафесіаналізм Клімава, які ні разу не крыкнуў на яго.
Акрамя эпізоду са свіранам, Краўчанку вельмі ўсхвалявала сцэна з каровай: падчас здымак жывёліна ўстала на дыбкі і ледзь не задавіла акцёра. Дарэчы, на думку некаторых кінематаграфістаў, у гэтым эпізодзе выкарыстоўваліся сапраўдныя кулі. І карову сапраўды забілі.
Паводле слоў рэжысёра пасля "Ідзі і глядзі" яму больш не хацелася здымаць кіно. Вельмі вялікая эмацыйная аддача была ўкладзена ў гэты фільм.
"У той жа Амерыцы людзям вельмі складана яго глядзець. А тыя, хто глядзяць, потым кажуць, што мы выдумалі фільм жахаў. Але гэта не так. Гэта пра жыццё. З паказамі фільма за мяжой звязана вельмі шмат драматычных гісторый", — казаў Клімаў.
Клімаў ніколькі не шкадаваў, што выпусціў гэтую стужку, няглдезячы на ўсе перашкоды і цяжкасці падчас здымак. "Карціна далася мне вельмі цяжка, вельмі шмат сіл было ўкладзена, але я лічу, што ёсць у жыцці моманты, калі трэба здзяйсняць сапраўдныя ўчынкі, і менавіта таму ёсць сэнс займацца творчасцю. Калі ты можаш нешта данесці людзям", — казаў рэжысёр.
МІНСК, 3 мая — Sputnik. Шэраг арганізацый і актывістаў падалі заяўку на правядзенне акцыі "Бессмяротны полк" у Мінску, паведамілі Sputnik у аргкамітэце па правядзенні шэсця.
Акцыя "Бессмяротны полк" зарадзілася ў Расіі і з часам ахапіла многія краіны свету: людзі ў гонар Дня Перамогі праходзяць па цэнтральных вуліцах гарадоў з партрэтамі сваякоў, якія ваявалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнічаў у "Бессмяротным палку" ў мінулым годзе і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
У рэдакцыю Sputnik звярнуліся з пытаннем чытачы: ці пройдзе "Бессмяротны полк" у беларускай сталіцы? У мінулым годзе падобная акцыя не адбылася — арганізатары не атрымалі дазвол.
Як распавялі ў аргкамітэце правядзення "Бессмяротнага палка" ў Беларусі, заяўнікі пісалі ліст з просьбай дазволіць акцыю і прапановай прыняць удзел у ёй і на імя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
"Мы падалі і заяўку ў Мінгарвыканкам. Планавалі прайсці ўдзень у цэнтры горада", — распавёў Sputnik экс-дэпутат і адзін з заяўнікаў шэсця Валерый Драко.
Па словах суразмоўцы Sputnik, адказ гарадскіх уладаў пакуль не атрыманы — таму анансаваць дакладны час і месца збору ўдзельнікаў "Бяссмяротнага палка" ў Мінску нельга. Аднак ён выказаў упэўненасць у тым, што акцыя адбудзецца.
"Сярод заяўнікаў "Бессмяротнага палка" — не толькі грамадскія аб'яднанні, але і самі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Многія ўжо нават партрэты падрыхтавалі", — адзначыў арганізатар акцыі.
Мяркуецца, што Мінгарвыканкам дасць адказ заяўнікам акцыі ў бліжэйшыя дні.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Парагвая зарэгістравала вакцыну супраць COVID-19 "Спутник V", паведаміў у пятніцу Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).
Вакцыну зарэгістравалі ў рамках паскоранай працэдуры, без правядзення дадатковых клінічных даследаванняў на тэрыторыі дзяржавы. Аналагічным чынам прэпарат быў зарэгістраваны раней у Аргенціне, Балівіі, Сербіі, Алжыры, Палестыне і Венесуэле.
Пастаўкі ў Парагвай забяспечаць дзякуючы міжнародным партнёрам РФПІ ў Індыі, Кітаі, Паўднёвай Карэі і іншых краінах.
Паводле слоў гендырэктара фонду Кірыла Дзмітрыева, многія краіны Лацінскай Амерыкі зацікаўлены ў расійскай вакцыне. Ён спадзяецца, што ў бліжэйшы час "Спутник V" атрымае адабрэнне ў шэрагу іншых дзяржаў рэгіёна.
Міністэрства аховы здароўя Расіі ў жніўні зарэгістравала першую ў свеце вакцыну для прафілактыкі COVID-19, распрацаваную цэнтрам імя Гамалеі, яна атрымала назву "Спутник V". Дырэктар цэнтра Аляксандр Гінцбург раней сказаў, што бяспека вакцыны цалкам даказаная, а эфектыўнасць "Спутник V" склала 91,4%.
Чытайце таксама: