Баі на ўскраіне Кёнінсберга

Не колькасцю, а ўменнем: 70 гадоў таму вызвалілі Кёнігcберг

61
(абноўлена 09:56 15.04.2015)
Войскам Чырвонай Арміі спатрэбілася чатыры дні, каб вызваліць Кёнігсберг, абвешчаны Гітлерам "абсалютна непрыступным бастыёнам нямецкага духу".

МІНСК, 9 кра — Sputnik. Семдзесят гадоў таму войскі Чырвонай Арміі завяршылі разгром кёнігсбергскай групы нямецкіх войскаў і штурмам авалодалі сталіцай Усходняй Прусіі горадам Кёнігсбергам (цяпер Калінінград).

Кёнігсбергская аперацыя пачалася 5 красавіка. Войскам 3-га Беларускага фронту трэба было прарваць тры лініі абароны. Па-першае, крэпасныя форты або, як іх называў гаўляйтэр Усходняй Прусіі Кох, "начныя кашулі" Кёнігсберга, мяркуючы, што за гэтымі сценамі можна спаць спакойна. Другая лінія абароны была ўладкавана на ўскраінах, трэцяя- уздоўж старой прыгоннай сцяны ўжо ў самім горадзе.

Гітлер загадаў ўтрымаць сталіцу Усходняй Прусіі любым спосабам, абвясціў Кёнігсберг "абсалютна непрыступным бастыёнам нямецкага духу". Нямецкае камандаванне не магло дапусціць страту кантролю над Усходняй Прусіяй, якая прыкрывала подступы да цэнтральных раёнаў Германіі. Абарону ў горадзе трымаў нямецкі гарнізон пад камандаваннем генерала Ота фон Ляша.

Самыя жорсткія баі разгарнуліся за пяты форт. Новая тактыка прынесла поспех, але каштавала вялікіх ахвяр. Упершыню пяхотная атака пачалася да заканчэння артылерыйскай падрыхтоўкі. Гэта дазволіла савецкай пяхоце пазбегнуць агню праціўніка на падыходзе да ўмацаванняў і застаць гарнізон ўмацаванняў знянацку. Але праціўнікі гінулі ад агню уласных войскаў (падчас артпадрыхтоўкі). Памяць пра іх увекавечана ў мануменце "1200 гвардзейцам".

Немцы ўпарта супраціўляліся. Тым не менш, да вечару сёмага красавіка савецкія войскі, захапіўшы асноўныя прамысловыя аб'екты, порт і вакзал, адрэзалі гарнізон Кёнігсберга ад Земланцкай групоўкі немцаў. Ота фон Лаш адхіліў прапанову савецкіх камандзіраў здацца і працягваў супраціў. Але 9 красавіка вымушаны быў падпісаць акт аб капітуляцыі. Яшчэ суткі спатрэбіліся савецкім воінам, каб задушыць асобныя ачагі супраціву.

10 красавіка на вежу "Дэр Дона" быў узняты Сцяг перамогі. Па савецкіх дадзеных, страты войскаў 3-га Беларускага фронту пры штурме Кёнігсберга склалі 3700 чалавек забітымі. Для параўнання, нямецкія войскі страцілі падчас гэтых баёў больш за 40 тысяч забітымі, яшчэ каля ста тысяч трапілі ў палон. Аперацыя была падрыхтавана і праведзена "не колькасцю, а ўменнем", так ацаніў вызваленне Кёнігсберга расійскі гісторык Генадзь Крэцінін.

Па рашэнні Патсдамскай канферэнцыі паўночная частка Усходняй Прусіі з Кёнігсбергам ўвайшла ў склад СССР (паўднёвая частка адышла да Польшчы). Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1945 г. была заснавана медаль "За ўзяцце Кёнігсберга", якой ўзнагароджана 760 тысяч чалавек. Больш за 200 вызначыўшыхся частак і злучэнняў былі ўдастоены ганаровых найменняў Кёнігсбергскіх, Інстэрбургскіх, Гумбінненскіх і іншых.

61
Тэги:
Гісторыя, Юбілей, 70-годдзе дня перамогі, Калінінград, Калінінградская вобласць, Еўропа
Каментары