"Начныя ваўкі" адправiлiся ў вандроўку

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкСтарт мотопробега "Ночные волки"
Старт мотопробега Ночные волки - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чакаецца, што матацыклісты клуба "Начныя ваўкі" прыбудуць на беларуска-польскую мяжу 27 красавіка.

МIНСК — 25 кра, Sputnik. Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі выказаў упэўненасць, што праблем з пропускам байкераў расійскага клуба "Начныя ваўкі" праз беларуска-польскую мяжу не будзе.

Мотапрабег клуба "Начныя ваўкі", які прысвечаны да 70-годдзя Перамогі, стартаваў у пятніцу ў Маскве. Байкеры плануюць праехаць 6000 кіламетраў па тэрыторыях Польшчы, Чэхіі і Германіі і завяршыць прабег у Дзень Перамогі ўскладаннем кветак да помніка воіну-вызваліцелю ў берлінскім Трэптаў-парку.

Чакаецца, што байкеры прыбудуць на беларуска-польскую мяжу 27 красавіка, аднак раней стала вядома, што МЗС Польшчы не дазволіў "Начным ваўкам" праехаць па тэрыторыі краіны з наведваннем мемарыяла ў Асвенцыме, аргументуючы сваё рашэнне тым, што байкеры не змаглі загадзя даць інфармацыю пра свой маршрут.

Кіраўнік прэс-цэнтра ДПК Беларусі Аляксандр Цішчанка выказаў упэўненасць, што ўдзельнікі мотапрабегу не будуць чынiць якіх-небудзь эксцэсаў на мяжы, таму што іх акцыя з'яўляецца патрыятычнай, а не палітычнай.

"З пункту гледжання іх выезду з Беларусі — ніякіх праблем няма. Калі не прапусцяць польскія памежнікі — прыйдзецца вярнуцца", — сказаў Цішчанка i адзначыў, што ведамства не валодае інфармацыяй аб тым, каму Польшча адмаўляе ва ўездзе.

Каментуючы інфармацыю аб тым, што на мяжы могуць сабрацца нібыта праціўнікі прабегу расійскага мотаклуба, Цішчанка нагадаў, што пункт пропуску з'яўляецца рэжымным аб'ектам, і на яго тэрыторыі не дапускаецца знаходжанне старонніх асоб.

У сваю чаргу, лідэр "Начных ваўкоў" Аляксандр Залдастанаў, больш вядомы ў байкерскім асяроддзi як "Хірург" адзначыў перад стартам прабегу, што байкеры не маюць намеру змяняць маршрут прабегу. "Калі нас не пусцяць на матацыклах, калонай, — значыць, мы будзем праходзіць па адной, з розных кропак. Хадзем іншым пераходам. Але, безумоўна, мы не пакінем сваіх спробаў і запланаваны маршрут пройдзем цалкам", — заявіў Залдастанаў у інтэрв'ю агенцтву РИА Новости.

Стужка навiн
0