За аповесць "Знак бяды" Васіль Быкаў быў узнагароджаны Ленінскай прэміяй. Гэты твор стаў пэўным этапам як у творчасці самаго пісьменніка, так і ў беларускай літаратуры. Твор цалкам адпавядае вядомай быкаўскай стылістыцы: абмежаваная прастора дзеяння, чаргаванне часовых прамежкаў, невялікая колькаць дзеючых асоб, характэрная ваенная тэматыка і вострая праблематычнасць, засяроджанасць не на падзеях, але на ўнутраным свеце герояў.
Звычайная беларуская вёска. Старыя муж і жонка — Пятрок і Сцепаніда Багацькі, якія на пачатку вайны праводзілі сваіх дзяцей на фронт і ўжо даўно не атрымлівалі пра іх звестак, вымушаны прымаць у сваёй хаце нямецких салдат.
У амаль дакладнай эрканізацыі Пташука, як і ў друкаванай першакрыніцы, увага гледача акцэнтуецца на слове "бяда". Рэжысёр разважае на тэму, чаму бясконцыя беды ўсё жыццё валіліся на галовы сумленных людзей, галоўных герояў Сцепаніды і Пятрука,чаму яны ўсё жыццё былі вымушаныя трываць.
Ад пераважнай большасці іншых савецкіх фільмаў пра вайну "Знак бяды" адрозніваецца, у першую чаргу, поўнай адсутнасцю аптымізму і традыцыйнай верай у "светлыя ідэалы".
Такія словы як "Камунізм" і нават "Радзіма" падаюцца нікчэмнымі побач з сапраўдным чалавечым болем і адчаем. Над хутарам, дзе жывуць галоўныя героі, на працуягу ўсяго фільму ўсё больш насоўваюцца хмары.
Генадзь Гарбук у ролі Петрака і Ніна Русланава ў ролі Сцепаніды выдатна справіліся з пастаўленымі рэжысёрам задачамі.
Вобраз галоўнага героя ў выкананні Гарбука атрымаўся менавіта такім, якім яго ўяўляў сам Быкаў. Пятрок — далікатны, шчыры і сардэчны чалавек, які нават мухі не можа пакрыўдзіць ці кепскага слова сказаць. Ён сумленна займаецца гаспадаркай, гоніць самагон, а ў рэдкія хвіліны вольнага часу пяшчотна, нібы дзіцяці, бярэ ў рукі скрыпку і грае вельмі простую мелодыю, але чуе ў ёй усё, што давялося перажыць.
У Петрука ёсць тыповая беларуская рыса характару — памяркоўнасць. Ён гатовы трываць і пакутваць, каб толькі не зрабілася горш, чым ёсць. Галоўны герой можа саступіць, змірыцца і нават прынізіцца, але таксама і здольны аддаць жыццё за роднага чалавека. Хіба гэта прыніжэнне, калі за роднага чалавека, разважае ён. Але ўсяму ёсць межы, і нават у самых цярплівых пачуццё асабістай годнасці рана ці позна пераважыць.
Сцепаніда ў выкананні Русланавай — жанчына з мужыцкім характарам. Моцная, зямная, бойкая жанчына, гатовая прыйсці на дапамогу, здольная даць адпор. Гэта пра такіх кажуць: "Яна і каня на скаку нават спыніць". Толькі вайна не конь.
Вымушаная трываць прысутнасць ворага ў сваёй хаце, але не гатовая мірыцца з такім становішчам, яна, як можа, аказвае супраціў: то карову выдаіла ў поле, каб немцам малака не дасталася, то аўтамат нямецкі ў калодзежы ўтопіць… Вось толькі яе шчыры бунт наіўны і сэнсу: не думае яна, да якіх наступстваў могуць прывесці яе ўчынкі. Жах, злосць, боль, стомленасць — у вачах акцёркі Ніны Русланавай.
Смерць Сцепаніды, як і логіка ўсіх яе учынкаў, таксама змяшчае міфалагічны падтэкст: з ёй гіне свет патрыярхальнай вёскі, якую "раскулачыла" калектывізацыя, а затым дабіла вайна.
Абодва героя выхаваны каранёвай сялянскай традыцыяй народнага жыцця — людзі духоўнай памяці, людзі сумлення. Доўгі няпросты шлях прайшлі яны рука аб руку, сваёй працай урабляючы зямлю, якая выгадавала і ўзгадавала іх. Разам пераадольвалі нягоды, разам змагаліся з жыццёвымі перашкодамі, разам радаваліся прыходу новага дня і рэдкім хвілінам шчасця, усведамляючы сваю адказнасць за саміх сябе. Але занадта шмат парою выпадае на чалавечую долю, або правільней сказаць — нядолю.
Фільм зняты тонка, з густам: пейзаж, дэталі, дэкарацыі, музыка, акцёрская ігра і аператарскія панарамы дапаўняюць адзін аднаго і малююць не надта вясёлую карціну. На працягу больш як двух гадзін на экране прысутнічае нізкае шэрае неба, хлюпота, дрыгва, дажджы. З самых першых кадраў глядач адчувае, што адбудзецца бура і сонца не выйдзе праз хмары. Змрочанасць карціне дадаюць шэрыя фарбы, скрыўленыя хаты і музыка, якая ненадакучліва і выразна адцянаяе апісаныя падзеі.
Здымкі фільму праходзілі на хутары Бартнікі ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Ідэю здымаць менавіта там Пташуку падсказаў старшыня калгасу "Кастрычнік" Леў Аліферка, дзе некалі Пташук здымаў сваю стужку "Вазьму твой боль".
Конь пад час здымкаў атрымаў снатворнае, а карова, як і ў фільме Клімава "Ідзі і глядзі", сапраўды была забіта і менавіта яе тушу пасля немцы разбіралі ў кадры.
Падчас спальвання хутару дзве з трох камер зламаліся, а апошняя ледзь не згарэла. Разам з тым кацяня, якое прыжылася за час здымкаў сярод кінагрупы, раптам пачало раўсці і імкнуцца ў палаючую хату.
Нягледзячы на камерны сюжэт, гістарычны пасыл у фільма магутны. Мастацкая задача рэалізавана не толькі за кошт бліскучай ігры Русланавай і Гарубкі, але і ўсёй здымачнай групы.
Аповесцю "Знак бяды" Быкаў напісаў а Пташук паказаў адну са шматлікіх беларускіх гісторый часоў ваеннага ліхалецця. Гэта гісторыя пра сустрэчу мірнага насельніцтва са сваімі традыцыямі з вайной і новай рэчаіснасцю. Гісторыя пра знішчэнне нацыянальных асноў жыцця, пра вайну і барацьбу са знешнім ворагам. А таксама пра тое, як чалавек ставіцца да сваёй радзімы, сваіх каранёў і да народу і нясе на сваіх плячах крыўда праз беднасць і гора.
У фільме прысутнічае і моцны ідэалагічны аспект. Паліцаі, "любімыя" героі Быкава, і аўтар паказвае іх нелюдзямі, прычым, як нямецкіх, так і савецкіх. Тут аўтар выходзіць за рамкі звыклай калізіі "здраднік Радзімы", паглыбляе праблему. Адзін з персанажаў агучвае такую думку: "Уладзе трэба дагаджаць. Любой улады. Хоць савецкай, хоць нямецкай".
Вельмі да месца рэтраспектыва з жыцця хутара часоў калектывізацыі — менавіта яна, з яе бесчалавечнай класавай барацьбой і раскулачваннем, пасяліла ў душах сялян нянавісць, яку падчас вайны. Згубны ход гісторыі, калі змена начальнікаў, сцягоў і партыйных курсаў кідала народ з агню ў полымя — вось крыніца ўсіх бед па Быкаву. На фоне гэтага шматгадовы кашмар і нават нямецкая агрэсія сыходзяць на задні план.
На думку большасці кінакрытыкаў, гэтая аповесць з'яўляецца самай цяжкай для ўспрымання з усіх твораў Быкава. Гэтая цяжкасць дасягаецца за конт спалучэння філасоўкага роздуму, які будуецца вакол галоўнага паняцця "знак", з бязлітасным быкаўскім натуралізмам. Глыбокі філасоўскі аналіз, адказы на шматлікія пытанні і жыццёвасць робяць аповесць "Знак бяды" і яе экранізацыю адным з самых спелых твораў беларускай літаратуры і кінематографа.
Гран-пры "Статуя Свабоды", узнагарода за "лепшы фільм", "за лепшую жаночую ролю", "за лепшую мужчынскую ролю" на ХVI Міжнародным кінафестывалі ў Сапотніцы, Югаславія (1987 год)
Гран-пры тэлерадыёкампаніі ВВС "за лепшы неанглійскамоўны фільм" (1987 год)
Прэмія беларускай федэрацыі прафсаюзаў (1987 год).
Па дадзеных Internet Movie Database (буйнешая у свеце кінематаграфічная база дадзеных) "Ідзі і глядзі" прызнаны лепшым беларускім фільмам. У 1986 годзе яго паглядзела амаль 30 мільёнаў чалавек, некаторых з іх вывозілі з кінатэатру машыны "хуткай дапамогі".
"Для мяне стала вялікай нечаканасцю тое, што гэты фільм прагледзела столькі чалавек. Шмат краін набылі яго і глядзяць да цяперашнега часу. І я ведаю, чаму… Калі б у людзей былі больш моцныя нервы, то гледачаў было б яшчэ больш", — казаў рэжысёр Элем Клімаў у інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу.
Па версіі брытанскага часопісу "Timeout London" фільм заняў першае месца ў рэйтынгу "50 лепшых фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну".
Савецкая двухсерыйная стужка знята паводле апавядання Алеся Адамовіча "Хатынская аповесць" сумеснымі намаганнямі студый "Беларусьфільм" і "Масфільм". Фільм не з'яўляецца экранізацыяй, але для сюжэту аўтары абралі менавіта Хатынь, сімвал народнай бяды і пакутаў, каб праз яе перадаць увесь жах ваеннага ліхалецця.
Фільм заснаваны на рэальных падзеях.
Дзеянне карціны адбываецца на тэрыторыі Беларусі ў 1943 годзе. Сюжет фільма даволі просты: пра тое як 16-цігадовы хлапчук усяго за два дні вайны пераўтвараецца ў сівога старога.
Паводле слоў рэжысёра Клімава, фільм быў зняты і атрымаўся менавіта такім па некалькіх прычынах. Па-першае, ён сам бачыў усе жахі вайны, калі быў яшчэ зусім малы і заўжды памятаў пра тое, што ён проста абавязаны зняць фільм пра вайну. Па-другое, час выхаду фільма — гэта час "халоднай вайны". У сярэдзіне 80-х людзі жылі ў чаканні трэцяй сусветнай, былі напалоханы палітыкай ЗША і СССР, адчувалі моцны псіхалагічны ўціск. Па-трэцяе, Клімаў не быў задаволены сваёй папярэдняй стужкай— "Агоніяй".
"Я не быў задаволены сабой, хаця меў выдатны матэрыял, здымачную групу, выканаўцаў роляў, кампазітарам… Мне здавалася, што я не справіўся са складанымі звышстанамі, якія мне трэба было даследаваць. У мяне ўзнік нейкі комплекс, і я марыў знайсці матэрыял і раэбілітавацца ў сваіх уласных вачах", — казаў Клімаў.
Гэтыя абставіны вынудзілі рэжысёра шукаць сюжэт, які быў бы звязаны і з вайной, і з пачуцём апакаліптычнай катастрофы ў свеце. Выпадкова ён убачыў "Хатынскую аповесць" Адамовіча, якую дагэтуль не ведаў.
Клімаў і Міцкевіч пазнаёміліся і пачалі разам працаваць над фільмам. Першапачаткова агульны праект насіў назву "Забіць Гітлера".
"Мы мелі на ўвазе "забіць Гітлера" ўсюды і ў кожным. Таму што гітлер сядзіць у кожным з нас у большай ці ў меньшай ступені", — тлумачыў рэжысёр.
Калі творчая група пачала рыхтавацца да здымак, знайшлі акцёра на галоўную ролю і месца для натурных здымак, працэсу стала перашкаджаць кіраўніцтва дзяржкіно з-за асабістай непрыязнасці да рэжысёра. Нягледзячы на падтрымку фільма тагачасным кіраўніком дзяржавы Пятром Машэравым, здымкі стужкі былі адкладзены амаль на 10 гадоў і толькі з набліжэннем 40-й гадавіны Вялікай Перамогі пра фільм зноў узгадалі, але загадалі, каб над ім працаваў другі рэжысёр. Тады за Клімава заступіўся Адамовіч, аўтар сцэнарыя, фільму далі новую назву "Ідзі і глядзі" і пачалі здымаць.
Здымкі фільма праходзілі ў храналагічным парадку цягам дзевяці месяцаў у Бярэзінскім запаведніку, каля вёскі Каменка. У гэты перыяд Клімаў быў адзіным удзельнікам здымачнай групы. Ён ні на хвіліну не пакідаў месца натурных здымак, каб "не страціць сувязь з трагедыяй".
Нягледзячы на вялікую матывацыю, багаты вопыт, магчымасці, здымкі фільму, са слоў рэжысёра, праходзілі "марудна і не вытворча".
Падчас працы ў Клімава заўсёды на стале знаходзілася кніга "Я з вогненай вёскі", якая для яго была своеасаблівай "лакмусавай паперкай, якая не дазваляла ні на ёту схлусіць у фільме". Ды і тэма падавалася рэжысёру вельмі святой, каб "сапраўдным кіно займацца".
"Я казаў тады Алесю Адамовічу: "Калі я буду рабіць гэта сур'ёзна, а рабіць я буду толькі сур'ёзна, то яго ніхто не будзе глядзець". Алесь адказаў мне: "Няхай не глядзяць, але вы абавязаны гэта зрабіць".
Падчас здымак у фільме выкарыстоўваліся сапраўдныя патроны і снарады. Хутчэй за ўсё гэта звяза з тым, што рэжысёр імкнуўся "расказаць людзям праўду", зрабіць фільм максімальна рэчаісным і набліжаным да жыцця, што характэрна для ўсёй творчасці Клімава.
Спачатку планавалася выкарыстоўваць піратэхніку, але пазней рэжысёр з аператарам прыйшлі да высновы, што такія выбухі выглядаюць не натуральна і вырашылі прымяніць сапраўдныя снарады, што значна павялічыла ступень рызыкі для жыцця акцёраў.
Аднак у некаторых выпадках аўтарам прыйшлося адыйсці ад сваіх імкенняў да натуральнасці. Так, было вырашана адмовіцца ад беларускай мовы ў стужцы, пакінуўшы яе толькі ў асобных фразах і гутарках жыхароў вёскі.
Па словах Аляксея Краўчанкі, расійскага акцёра галоўнай ролі, падчас агучвання фільму вырашылі "зрабіць своеасаблівы мутант руской і беларускай мовы, таму што калі б я размаўляў на "правільнай" беларускай мове, то сам нічога не разумеў бы".
У здымках прымала ўдзел вялікая колькасць непрафісійных акцёраў, карэнных жыхароў вёсак, сярод якіх былі і сталыя людзі, і рэжысёр адчуваў моцны душэўны дыскамфорт, прымушаючы іх зноў перажываць ваенны жах.
Клімаў лічыў, што ў беларусаў "генацыд у генах", і па-сапраўднаму сыграць вайну ім не дазваляе "механізм псіхалагічнай абароны" — уменне забываць цяжкія ўзрушанні. Напрыклад, падчас здымак эпізоду, калі ўсю вёску павінны былі знішчыць у свіране, здымачная група ніяк не магла дамагчыся напалу эмоцый, і тады нехта пусціў слых, што "кіношнікі могуць і сапраўды ўсё спаліць".
Для дасягнення большай рэчаіснасці аўтары выкарыстоўвалі яшчэ адзін метад: сцэнарыст Адамовіч на здымачнай пляцоўцы прасіў сесці людзей на зямлю і чытаў ім урыўкі з кнігі "Я з вогненнай вёскі".
Са слоў рэжысёра, асноўнай мэтай фільма было перадаць "запарогавы стан напружаннасці і жаху". Каб гэта зняць, працавала цэлая здымачная група, а выканаўца галоўнай ролі, падлетак, быў адзін.
Клімаў добра разумеў, што павінен быў абараніць акцёра Аляксея Краўчанку, тады яшчэ дзіцяці, ад магчымай звар'яцеласці. Каб захаваць псіхічны стан маладога акцёра здаровым, з ім працавалі гіпнолагі і псіхлогагі. Для гэтага імі была распрацавана цэлая сістэма псіхалагічнай абароны, якая ўключала тэсціраванне і ўваход у падсвядомасць, насычэнне ведамі і разгрузка ад іх з мэтай пазбегнуць псіхічных парушэнняў.
Адзіным выпадкам, калі рэжысёр хацеў прыбегнуць да сапраўднага гіпнозу, была сцэна на балоце, дзе галоўны герой — Флёра — намагаўся утапіцца ў брудзе. Ва ўсіх астатніх выпадках выкарыстоўвалі аўтатрэнінг.
Самым страшэнным для яго было, як ён потым казаў, эпізод у царкве-свіране, куды сагналі, а потым спалілі людзей. Нягледзячы на яго ўстойлівую псіхіку, ён потым казаў мне: "Я ледзь не звар'яцеў".
З-за адсутнасці вопыту, рэжысёр павінен быў пакідаць шмат часу на тлумачэнні. На думку Клімава, калі ў акцёра ёсць вопыт, то менавіта ім ён можа абараніцца, а калі вопыта няма, то ёсць рызыка нашкодзіць самому сабе, асабліва ў такіх ролях. Потым Краўчанка адзначаў высокі прафесіаналізм Клімава, які ні разу не крыкнуў на яго.
Акрамя эпізоду са свіранам, Краўчанку вельмі ўсхвалявала сцэна з каровай: падчас здымак жывёліна ўстала на дыбкі і ледзь не задавіла акцёра. Дарэчы, на думку некаторых кінематаграфістаў, у гэтым эпізодзе выкарыстоўваліся сапраўдныя кулі. І карову сапраўды забілі.
Паводле слоў рэжысёра пасля "Ідзі і глядзі" яму больш не хацелася здымаць кіно. Вельмі вялікая эмацыйная аддача была ўкладзена ў гэты фільм.
"У той жа Амерыцы людзям вельмі складана яго глядзець. А тыя, хто глядзяць, потым кажуць, што мы выдумалі фільм жахаў. Але гэта не так. Гэта пра жыццё. З паказамі фільма за мяжой звязана вельмі шмат драматычных гісторый", — казаў Клімаў.
Клімаў ніколькі не шкадаваў, што выпусціў гэтую стужку, няглдезячы на ўсе перашкоды і цяжкасці падчас здымак. "Карціна далася мне вельмі цяжка, вельмі шмат сіл было ўкладзена, але я лічу, што ёсць у жыцці моманты, калі трэба здзяйсняць сапраўдныя ўчынкі, і менавіта таму ёсць сэнс займацца творчасцю. Калі ты можаш нешта данесці людзям", — казаў рэжысёр.
МІНСК, 3 мая — Sputnik. Шэраг арганізацый і актывістаў падалі заяўку на правядзенне акцыі "Бессмяротны полк" у Мінску, паведамілі Sputnik у аргкамітэце па правядзенні шэсця.
Акцыя "Бессмяротны полк" зарадзілася ў Расіі і з часам ахапіла многія краіны свету: людзі ў гонар Дня Перамогі праходзяць па цэнтральных вуліцах гарадоў з партрэтамі сваякоў, якія ваявалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнічаў у "Бессмяротным палку" ў мінулым годзе і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
У рэдакцыю Sputnik звярнуліся з пытаннем чытачы: ці пройдзе "Бессмяротны полк" у беларускай сталіцы? У мінулым годзе падобная акцыя не адбылася — арганізатары не атрымалі дазвол.
Як распавялі ў аргкамітэце правядзення "Бессмяротнага палка" ў Беларусі, заяўнікі пісалі ліст з просьбай дазволіць акцыю і прапановай прыняць удзел у ёй і на імя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
"Мы падалі і заяўку ў Мінгарвыканкам. Планавалі прайсці ўдзень у цэнтры горада", — распавёў Sputnik экс-дэпутат і адзін з заяўнікаў шэсця Валерый Драко.
Па словах суразмоўцы Sputnik, адказ гарадскіх уладаў пакуль не атрыманы — таму анансаваць дакладны час і месца збору ўдзельнікаў "Бяссмяротнага палка" ў Мінску нельга. Аднак ён выказаў упэўненасць у тым, што акцыя адбудзецца.
"Сярод заяўнікаў "Бессмяротнага палка" — не толькі грамадскія аб'яднанні, але і самі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Многія ўжо нават партрэты падрыхтавалі", — адзначыў арганізатар акцыі.
Мяркуецца, што Мінгарвыканкам дасць адказ заяўнікам акцыі ў бліжэйшыя дні.
МІНСК, 16 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі анансаваў сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у Маскве 22 красавіка.
Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін у пятніцу ў Мінску абмяркоўваюць назапашаныя ў двухбаковым парадку пытанні, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Мы ўчора з Пуціным дамовіліся аб нашым графіку працы па многіх пытаннях. Дзесьці ў канцы красавіка, хутчэй за ўсё 22-га, мы сустрэнемся ў Маскве", - сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, "будзе сур'ёзная сустрэча па абмеркаванні тых ці іншых праблем".
У сваю чаргу Міхаіл Мішусцін адзначыў, што "ўсе нашы міністры, прадстаўнікі ведамстваў працуюць як над паляпшэннем нашых адносін, так і над надзённымі праблемамі".
Не так даўно на ўзроўні віцэ-прэм'ераў абмяркоўваліся дарожныя карты.
Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі быў падпісаны 8 снежня 1999 года ў Маскве, у снежні 2019 года - да 20-годдзя дакумента - прапаноўвалася прыняць праграму паглыблення інтэграцыі. Была створана рабочая група па выпрацоўцы прапаноў, бакамі ў агульнай складанасці распрацоўваліся праекты каля 30 галіновых дарожных карт. Аднак праграма да гэтага часу не прынята.
Не выключана, што сёння ў Мінску Лукашэнка і Мішусцін нададуць увагу дадзенай тэматыцы, і праца над дарожнымі картамі будзе фіналізавана.
Прэм'ер РФ Міхаіл Мішусцін прапанаваў прэзідэнту азнаёміцца з расійскімі напрацоўкамі ў падатковай сферы з мэтай інтэграцыі падатковых сістэм дзвюх краін "без якога-небудзь паглынання".
Па словах Міхаіла Мішусціна, сёння плануецца абмеркаваць, як можна інтэграваць нашы сістэмы.
"Я даўно ведаю беларускіх калег з Мытнай службы, з Падатковай службы. Гэта высокія прафесіяналы. Але нашы сістэмы, паколькі яны ўзаемадзейнічаюць ў пастаянным рэжыме (увесь таваразварот), павінны быць інтэграваныя", - канстатаваў ён.
"Гэта павінна быць выгадна, а ні ў якім разе не быць нейкім паглынаннем", - падкрэсліў расійскі прэм'ер.
(будзе далей)
Чытайце таксама: