Мінчане назіраюць за калонай ваеннай тэхнікі па вуліцам Мінска падчас рэпетыцыі параду ў гонар 70-годдзя Перамогі

Парад 9 мая пачнецца за гадзіну да апоўдні

99
Урачысты парад, прысвечаны да 70-годдзя Вялікай Перамогі, пачнецца ў 11 гадзін раніцы, салют - у 22.00.

МІНСК, 9 мая – Sputnik. Парад войскаў Мінскага гарнізона 9 мая ў сталіцы пачнецца ў 11.00 каля стэлы «Мінск — горад-герой» на пр. Машэрава, паведаміў на прэс-канферэнцыі кіраўнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макараў.

"У мерапрыемстве будуць удзельнічаць больш за пяць тысяч ваеннаслужачых, каля 300 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі, 40 самалётаў і верталётаў. Парад распачнецца выступленнем выхаванцащ Мінскага сувораўскага вучылішча. Затым перад трыбунамі пранясуць сцягі Рэспублікі Беларусь і СССР, штандары 1-га Прыбалтыйскага і 1, 2 і 3-га Беларускіх франтоў, якія прымалі ўдзел у аперацыі "Баграціён" і сцяг Перамогі",– расказаў Макараў.

Плануецца, што ў ваенным парадзе, прысвечаным 70-годдзю Вялікай Перамогі, прымуць удзел больш за пяць тысяч ваеннаслужачых беларускай арміі, а таксама расійскія ваеннаслужачыя і аркестр ваенна-паветраных сіл ЗША ў Еўропе.

Урачысты салют 9 мая будзе праведзены ў 22.00 у сталіцы краіны горадзе-героі Мінску, крэпасці-героі Брэсце і ўсіх абласных цэнтрах 30 артылерыйскімі залпамі.

У Мінску месцамі правядзення салюта стануць: парк імя 50-годдзя Перамогі; тэрыторыя каля аэрапорта Мінск-1; раён Чыжоўскіх могілак; паўночна-заходні бераг вадасховішча Дразды, а таксама тэрыторыя адной з воінскіх часцей у ваенным гарадку Уручча. Пры выбары месцаў правядзення залпаў ўлічваліся інтарэсы жыхароў горада, паведаміў Макараў.

99
Тэги:
70 год Дня Перамогі, Уладзімір Макараў, Мінск, Беларусь
Каментары