ФІФА апублікавала прэзентацыйныя відэа-ролікі ЧС-2018 у Расіі

65
(абноўлена 12:07 03.04.2015)
На відэа прадстаўлены ўсе 11 расійскіх гарадоў, якія будуць прымаць на сваіх стадыенах сусветнае футбольнае першынства.

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) на сваім афіцыйным канале ў You Tube размясціла прэзэнтацыйныя ролікі гарадоў, дзе пройдзе будучы Чымпіянат свету па футболу.

Кожны з 11 ролікаў, у якіх дэманструюцца выдатныя мясціны гарадоў, доўжыцца крыху больш, чым паўтары хвіліны.

Мундыаль пройдзе з 14 чэрвеня  па 15 ліпеня на 12 стадыенах у 11 гарадах Расіі: Маскве, Калінінградзе, Санкт- Пецярбурзе, Валгаградзе, Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Самары, Растове-на —Дану, Сочы і Екацерэнбурзе.

65
Тэги:
Футбол, Чэмпіянат свету па футболу-2018, Самара, Сочы, Растоў-на-Дану, Ніжні Ноўгарад, Казань, Валгаград, Калінінград, Санкт-Пецярбург, Масква, Расія

Відэафакт: сурыкаты лашчацца на сонцы ў вулічным вальеры заапарка

2
(абноўлена 09:55 19.06.2021)
Сурыкатаў Маскоўскага заапарка перавялі ў вулічны вальер. Цяпер наведвальнікі зноў могуць паназіраць за іх мітуснёй, трапезай і любімымі заняткамі звяркоў. Глядзіце на відэа, як грызуны праводзяць час на адкрытым паветры.

У Маскоўскім заапарку ў вулічны вальер выйшлі самыя неспакойныя насельнікі - сурыкаты.

На кадрах можна ўбачыць, як грызуны адразу ж кінуліся паляваць за любімым ласункам - насякомымі, загадзя запушчанымі супрацоўнікамі заапарка.

Паабедаўшы, жывёлы пачалі наводзіць парадак у новым жыллі: перацягваць грунт, прыбіраць лішняе, пашыраць уваходы ў нару.

Цяпер маленькія драпежнікі будуць пачынаць кожны дзень з любімага занятку - прыняцця сонечных ваннаў, што ім будзе асабліва прыемна пасля зімоўкі ў павільёне "Жывёлы Афрыкі" пад электрычнымі лямпамі. А наведвальнікі змогуць паназіраць за жыццём пухнатых уладальнікаў заапарка.

Глядзіце таксама:

2
Тэги:
відэа, Маскоўскі заапарк, заапарк, вальер, Сонца, сурыкат
(0:41 / 5.07Mb / просмотров видео: 164)

Сцяг Перамогі над Рэйхстагам: VR-рэканструкцыя ў Брэсце - відэа

15
(абноўлена 10:26 19.06.2021)
У чым сімвалізм і палітычны сэнс Сцяга Перамогі над Рэйхстагам зможа адчуць кожны, хто паўдзельнічае ў VR-рэканструкцыі.

"Невядомы сцяганосец" - гэта гісторыя, якую дзякуючы сучасным тэхналогіям кожны можа "пражыць" ад асобы звычайнага савецкага салдата прама на даху Рэйхстага вясной 1945 года.

Хто і навошта паставіў галоўны Чырвоны Сцяг Перамогі над Рэйхстагам? Чаму гэта важна? Колькі на самой справе было сцяганосцаў? Як у гэты момант выглядаў дах? Хто афарбаваў Берлін у чырвоныя колеры? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы не толькі даведаецеся, але і ўбачыце на свае вочы.

VR-рэканструкцыя будзе даступна ў вайсковым клубе на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" з 19 па 22 чэрвеня.

Каб убачыць праект у фармаце віртуальнай рэальнасці з выкарыстаннем VR-ачкоў, дастаткова спампаваць прылажэнне RIA.Lab у App Store для iOS або Google Play для Android.

Гэтая рэканструкцыя - зборны сюжэт. Пры яго падрыхтоўцы былі выкарыстаны дзясяткі гістарычных дакументаў і рэальных ўспамінаў, вялізная колькасць фотаздымкаў, чарцяжоў і планаў будынка.

Вы апынецеся ў адной з вежаў галоўнага будынка Трэцяга рэйха "у целе" байца, пройдзеце па каньку даху і ўсталюйце сцяг. І пачуеце падчас рэканструкцыі рэальныя гісторыі удзельнікаў тых падзей. Іх агучылі Ягор Бероеў, Віктар Дабранраваў, Ігар Пятрэнка і Максім Дземчанка.

15