Кірыл Шымко зрушыў з месца 118-тонны кран

36
Беларускі пауэрліфтэр Кірыл Шымко, які занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, здзівіў публіку, усталяваўшы новае дасягненне. Глядзіце на відэа, як асілак рухае будаўнічы кран вагой у 118 тон.

Мерапрыемства праходзіла ў сераду на будаўнічай пляцоўцы жылога комплексу. На відэа бачна, як Шымко зрушвае кран з месца, працягнуўшы яго амаль на метр, аднак пасля таго, як асілак вырашыў зрабіць паўзу, кран раптам пакаціўся назад.

Спартсмен зноў паспрабаваў зрушыць кран, аднак яму ўдалося перасунуць 118-тоную махіну толькі яшчэ на некалькі дзясяткаў сантыметраў. Пасля гэтага асілак вырашыў спыніць бессэнсоўныя спробы.

Вынік, агучаны камісіяй, склаў 143,5 сантыметра. Як прызнаўся пасля завяршэння мерапрыемства сам Шымко, ён спадзяваўся перасунуць кран хаця б на пяць метраў.

36
Тэги:
Рэкорды, Кірыл Шымко, Мінск, Беларусь
Каментары