(1:30 / 9.17Mb / просмотров видео: 68)

Пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў праходзяць у Мінску

61

Збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, згодна з каляндарным планам цяперашняй кампаніі, можна з 23 ліпеня па 21 жніўня ўключна. Каб кандыдат быў зарэгістраваны і працягнуў удзел у кампаніі, ініцыятыўным групам неабходна сабраць не менш за сто тысяч подпісаў.

Глядзіце на відэа як праходзіць збор подпісаў. Раніцай у чацвер адразу тры ініцыятыўныя групы размясцілі свае пікеты ў раёне Кастрычніцкай плошчы. На самой плошчы збор подпісаў забаронены, таму каманды дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і вылучэнца ад грамадскай ініцыятывы "Народны рэферэндум" Таццяны Караткевіч размясціліся ля універсама "Цэнтральны". Лідэр АГП Анатоль Лябедзька асабіста пераконваў выбаршчыкаў падтрымаць яго кандыдатуру каля ГУМа.

Прадстаўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнка нагадаў, што агітацыя за патэнцыйных кандыдатаў пакуль забаронена, таму выбаршчыкам пакуль распавядаюць толькі агульныя біяграфічныя дадзеныя прэтэндэнта. Аб праграме не гавораць. Зрэшты, размешчаны побач банэр з партрэтам прэтэндэнта Лукашэнка абвяшчае, што ён ідзе на выбары пад лозунгам "За будучыню незалежнай Беларусі".

61
Тэги:
Партыі і рухі, Выбары, Нацыянальныя выбары, Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015), Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары