(1:03 / 6.91Mb / просмотров видео: 20)

Юны талент: балерына з Беларусі выйшла ў фінал міжнароднага конкурсу

109
(абноўлена 17:06 03.11.2015)
Беларуская балерына Вера Шпакоўская трапіла ў дзясятку лепшых па выніках паўфіналу прэстыжнага міжнароднага конкурсу Youth America Grand Prix 2016, які адбыўся ў Парыжы. Глядзіце на відэа ўрывак выступлення наймаладзейшай удзельніцы конкурсу.

Усяго ў конкурсе выступалі 86 удзельніц ад 9 да 12 гадоў, аднак Веру, якой усяго сем гадоў, дапусцілі да ўдзелу, так як яна паказала высокі ўзровень падрыхтоўкі.

"Мы спрабавалі даведацца, якое месца занялі. Нам сказалі: і ў сучаснай харэаграфіі, і ў класічнай харэаграфіі вы патрапілі ў 10-ку мацнейшых. Балы ў нас вельмі высокія. Па 100 бальнай сістэме", — распавяла Sputnik дырэктар балетнай школы, дзе займаецца юная балерына, Марына Вежнавец.

"Вера паказала сябе сабрана, былі ўдзельніцы, якія губляліся на сцэне, плакалі, забывалі парадак, падалі. Вера стабільна паказала ўсе нумары. Гэта быў вялікі поспех", — падкрэсліла субяседніца агенцтва. З-за маленькага ўзросту дзяўчынка не зможа прыняць удзел ў фінале ў гэтым годзе, аднак яе запрасілі прыняць удзел у конкурсе ў наступным годзе — адразу ў фінал.

109
Тэги:
культура і мастацтва, балет, Еўропа, Беларусь, Увесь свет
(47:05 / 327.56Mb / просмотров видео: 1525)

Раманчук: альтэрнатыўныя думкі гучаць, але канкурэнцыі ідэй па-ранейшаму няма

3
(абноўлена 16:31 09.07.2020)
Рэальны стан спраў у эканоміцы наўпрост залежыць ад разняволенасці суб'ектаў, рэальнай ацэнкі паспяховасці праектаў і канкурэнцыі, лічыць вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ ў чацвер заявіў, што добра ставіцца да наяўнасці ў грамадстве розных пунктаў гледжання. Паводле слоў беларускага лідара, "канкурэнцыя, сутыкненне меркаванняў, мазгавая атака - усё гэта правільна". Такі пункт гледжання падзяляе і госць радыё Sputnik, вядомы беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук. На яго думку, прыкметы манапалізму аддаюць любую эканоміку, любое грамадства на стагнацыю.

"Хай у дыскурсе ўдзельнічаюць людзі, якія прытрымліваюцца бальшавіцкага-марксісцкіх поглядаў, прыхільнікі традыцыйных падыходаў МВФ і Сусветнага банка, людзі, якія за свабодную, народную эканоміку. Тады на аснове аналізу розных разлікаў людзі, якія прымаюць рашэнні на чале з прэзідэнтам, робяць высновы, прымаюць рашэнні і, да прыкладу, на працягу пяці гадоў працуюць у рамках абранай канцэпцыі. Але калі ў краіне рэцэсія, варта задумацца, ці правільным шляхам мы ішлі, ці нездарма мы 20 гадоў кармілі стратныя праекты", - разважае Раманчук.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам эканаміста, палітыка Яраслава Раманчука глядзіце на Sputnik Беларусь.

3
Тэги:
Беларусь, Эканоміка

Літоўцы адчаканілі манету ў гонар тых, хто змагаецца з каронавірусам

4
(абноўлена 11:23 09.07.2020)
Памятнай манеце далі назву "Надзея", а на аверсе і рэверсе адлюстравалі прамень - як сімвал перамогі над каронавірусам. Глядзіце, як выглядаюць манеты, на відэа Sputnik.

Цэнтральны банк Літвы адчаканіў незвычайныя манеты ў памяць аб бітве з каронавірусам. На манетах коштам у паўтара і пяць еўра намаляваны прамень надзеі. Самі яны так і называюцца - "Надзея".

Ідэя выпусціць такія манеты з'явілася яшчэ ў самым пачатку пандэміі - у сакавіку. Ужо тады было ясна, што трэба знайсці спосаб сказаць медыкам "Дзякуй". Літоўскі цэнтральны банк абраў такі памятны спосаб падзякаваць медработнікаў. Прысвоенае манетам імя "Надзея" - сімвал перамогі над пандэміяй, на якую ўсе разлічваюць.

У барацьбе з вірусам "Надзея" мае вялікую вартасць - куды больш, чым заяўленыя наміналы памятных манет.

Зараз тыя, каму ў рукі трапяць гэтыя незвычайныя паўтара і пяць еўра, дакладна ўспомняць 2020 год. Калі межы адкрыюцца, беларусы, магчыма, нават змогуць расплаціцца ў Літве гэтымі манетамі, а пакуль глядзіце, як яны выглядаюць, на відэа Sputnik.

4
Тэги:
каронавірус, Літва
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Кузьміна: якія галіны эканомікі могуць выйграць ад сітуацыі з COVID-19

Кузьміна: якія галіны эканомікі могуць выйграць ад сітуацыі з COVID-19

0
(абноўлена 08:56 10.07.2020)
Пасля пандэміі каронавіруса адназначна застануцца ў выйгрышы сельская гаспадарка і аграпрамысловы комплекс у цэлым, лічыць палітолаг, загадчыца сектарам Беларусі, Малдовы і Украіны Цэнтра постсавецкіх даследаванняў НДІ ІМЭМА РАН Алена Кузьміна.
Кузьмина: какие отрасли экономики могут выиграть от ситуации с COVID-19

Аб эканамічных выкліках у перыяд пандэміі, магчымасцях і цяжкасцях выхаду з крызісу ішла размова падчас відэамоста "Масква - Мінск - Бішкек - Ерэван - Нур-Султан" у ММПЦ МІА "Россия сегодня". Як адзначыла Алена Кузьміна, у выйгрышы ад гэтай сітуацыі застанецца не толькі сельская гаспадарка, але і IT-сфера.

"Можа выйграць (ад сітуацыі з COVID-19 - Sputnik) сектар IT-тэхналогій, гэта бачна па дадзеных за пяць месяцаў 2020 года, у тым ліку электронны гандаль, некаторыя тэхналагічныя галіны, у іх ёсць інвестыцыйныя праграмы, ёсць магчымасці не задзейнічаць некаторыя з відаў прыродных рэсурсаў. Вось гэтыя галіны будуць развівацца", - адзначыла Кузьміна.

Яна нагадала, што Вышэйшы Еўразійскі савет прыняў асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі на 2020-ы год. Акрамя таго, у верасні будзе разгледжана праграма да 2025 года. Гаворка пра неабходнасць інвестыцый, у першую чаргу ўнутраных, так як знешніх "шмат не дачакаемся".

"Яшчэ адно важнае пытанне - гэта ўмовы для падтрымання стабільнага попыту. Неабходна падтрымліваць яго ў сваіх грамадзян і пашыраць экспартныя магчымасці. Прымаюцца эканамічныя меры: зялёны калідор для крытычна важных тавараў да абнулення ставак увазных мытных пошлін (у першую чаргу гаворка аб леках), а таксама сур'ёзны кантроль за імпартам і экспартам тавараў па ўсіх пунктах, якія неабходныя", - адзначыла Кузьміна.

Фрагмент выступу загадчыцы сектарам Беларусі, Малдовы і Украіны Цэнтра постсавецкіх даследаванняў НДІ ІМЭМА РАН Алены Кузьміной падчас тэлемосту "Масква - Мінск - Бішкек - Ерэван - Нур-Султан" у ММПЦ МІА "Россия сегодня" слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

0
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19