(1:00 / 6.65Mb / просмотров видео: 84)

Царкоўныя "нябёсы": фестываль батлеечных тэатраў адкрыўся ў Мінску

64
(абноўлена 15:54 11.01.2017)
Урачыстая цырымонія адкрыцця II Міжнароднага каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў "Нябёсы" прайшла ў ноч на чацвер у Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску. Глядзіце на відэа, як праходзіла мерапрыемства.

На фестываль прыехалі 19 калектываў, сярод якіх маскоўскія "Бродячий вертеп", "ТриЛика" і "ДушегреИ".

Ацэньваць выступленні артыстаў будзе журы, узначаліў якое протаіерэй Свята-Елісавецінскага манастыра айцец Сергій Храпіцкі.

Фестываль будзе праходзіць з 14 па 17 студзеня. Мерапрыемства праводзіцца па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла.

64
Тэги:
Рэлігійныя мерапрыемствы, Тэатр лялек, Свята- Елісавеценскі манастыр, Мінск, Беларусь

Відэа