(1:16 / 7.77Mb / просмотров видео: 116)

Выстава "Мікеланджэла. Стварэнне свету" адкрылася ў Мінску

89
(абноўлена 16:32 18.02.2016)
Аўтары нашумелай выставы "Гог. Ожившие полотна" прывезлі ў Мінск яшчэ адну экспазіцыю. Глядзіце відэа Sputnik з выставы "Мікеланджэла. Стварэнне свету".

На гэты раз у прасторы "Цэх" гледачам прапанавалі пазнаёміцца з працамі Мікеланджэла і некалькіх іншых мастакоў Адраджэння. Экспазіцыя будзе працаваць да 14 красавіка.

89
Тэги:
Выяўленчае мастацтва, культура і мастацтва, Культура, Выстава, ЦЭХ, Мінск, Беларусь
По теме
Што не пабачылі на ўроках СМК: выстава “Мікеланджэла. Стварэнне свету”

Лукашэнка расказаў, якім бачыць новы ўрад

14
(абноўлена 15:55 03.06.2020)
Перш прэзідэнт заяўляў пра намер прадставіць новы склад урада да прэзідэнцкіх выбараў - пасля рэгістрацыі кандыдатаў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не хоча змяняць увесь склад урада.

"Зараз увесь свет уступіў у паласу небывалага эканамічнага крызісу, які пацягнуў сур'ёзныя змены адносін у грамадстве. Наступствы будуць вельмі сур'ёзныя ў гэтага крызісу. Таму рэзкі злом урада, замена ўсіх членаў урада была б няправільнай з пункту гледжання бягучага моманту. Ды і неабходнасці такой няма", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка анансаваў змену складу ўрада ў мінулы панядзелак падчас нарады па эканамічных і палітычных пытаннях. Ён аргументаваў рашэнне тым, што людзі павінны бачыць, "з кім мы будзем працаваць". Працаваць над фарміраваннем новага складу пачалі яшчэ паўгода таму, адзначыў прэзідэнт.

Каментуючы адсутнасць неабходнасці ў кардынальных перастаноўках, Лукашэнка адзначыў добрую працу дзеючага складу.

"Выйшла новае пакаленне кіраўнікоў, якія сябе добра паказалі і працавалі нядрэнна ва ўрадзе. Навошта іх мяняць?" - задаўся пытаннем прэзідэнт.

Як Лукашэнка аргументаваў свой погляд на магчымы новы склад урада, глядзіце на відэа.

14
Тэги:
Урад Беларусі, Аляксандр Лукашэнка

Я не магу дыхаць: ЗША задыхаюцца ад беспарадкаў пасля забойства чарнаскурага

10
(абноўлена 15:44 02.06.2020)
Пасля распаўсюджвання відэа з жорсткім затрыманнем Джорджа Флойда, пасля якога ён памёр, у многіх гарадах ЗША пачаліся шэсці, а затым і беспарадкі супраць паліцэйскага самавольства і расавай няроўнасці. Глядзіце на нашым відэа, як у ЗША пачаўся хаос.

Ужо тыдзень у ЗША не сціхаюць пратэсты і дэманстрацыі з-за гібелі афраамерыканца Джорджа Флойда. Удзельнікі акцый патрабуюць разабрацца з расавай няроўнасцю і пакараць вінаватых у забойстве цемнаскурага мужчыны. У Мінеапалісе сотні людзей нясуць кветкі да скрыжавання Чыкага-авеню і 38-й вуліцы, гэта месца стала мемарыялам - Джордж Флойд загінуў тут 25 мая.

Вартавыя парадку падазравалі яго ў выкарыстанні 20 фальшывых долараў.

Падчас арышту паліцэйскія надзелі на афраамерыканца кайданкі і павалілі яго на дарогу. Адзін з іх, Дэрэк Шовін, націснуў затрыманаму каленам на шыю, ігнаруючы крыкі Флойда, што той не можа дыхаць, неўзабаве афраамерыканец памёр у адной з бальніц горада.

Шовін быў узяты пад варту, абвінавачваецца ў ненаўмысным забойстве - яму пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі. Астатніх афіцэраў, якія прымалі ўдзел у затрыманні, звольнілі, расследаванне працягваецца.

Відэа інцыдэнта трапіла ў сеціва, і тое, што здарылася атрымала шырокую агалоску. Людзі выйшлі на вуліцы з лозунгамі супраць паліцэйскага самавольства. Пачыналася ўсё мірна і цывілізавана, дэманстранты выходзілі з транспарантамі "Я не магу дыхаць". Але потым наступіў хаос. Шэсці і мітынгі перараслі ў масавыя беспарадкі і агрэсіўны бунт, у краіне дзясяткі загінулых.

Акцыі часта выліваюцца ў жорсткія сутыкненні з паліцыяй. Дэманстранты падпальваюць машыны і будынкі, грамяць вітрыны і рабуюць крамы. Каменданцкую гадзіну ўвялі як мінімум у 40 амерыканскіх гарадах, паліцыя затрымала больш за 4000 чалавек. У Вашынгтоне з-за напору пратэстуючых быў ачэплены нават Белы дом.

Улады спрабуюць утаймаваць дэманстрантаў: нацгвардыя са зброяй патрулюе вуліцы. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў беспарадкі ў краіне пасля гібелі Флойда "ўнутраным тэрарызмам" і заявіў, што гатовы звярнуцца да дапамогі узброеных сіл для іх спынення.

На інцыдэнт у Амерыцы адрэагавалі па ўсім свеце. Актывісты выступілі супраць расізму і перавагі белых у Вялікабрытаніі, Нідэрландах і Грэцыі. На часткі былой Берлінскай сцяны ў парку Мауэр з'явілася малюнак Флойда. Людзі фатаграфуюць графіці і словы чарнаскурага мужчыны, якія ён сказаў паліцэйскаму перад смерцю: "Я не магу дыхаць".

10
Тэги:
ЗША
Мікалай Снапкоў

Прэзідэнт прызначыў новых віцэ-прэм'ераў

0
(абноўлена 12:11 04.06.2020)
Новыя пасады зоймуць былы пасол Беларусі ў Кітаі Мікалай Снапкоў і памочнік прэзідэнта Аляксандр Субоцін.

МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Мікалай Снапкоў прызначаны першым віцэ-прэм'ерам Беларусі, адпаведнае рашэнне сёння прыняў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы напярэдадні адправіў дзеючы склада ўрада ў адстаўку. Сёння ён прызначыў новых членаў Саўміна. Так, прэм'ер-міністрам стаў Раман Галоўчанка.

Першым віцэ-прэм'ерам Беларусі стаў Мікалай Снапкоў. Дзмітрый Крутой, які раней займаў гэтую пасаду, пяройдзе на пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Снапкову 50 гадоў, ён скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання. Працаваў у сельскай гаспадарцы, у банкаўскай сферы, Горацкім райвыканкаме і Магілёўскім аблвыканкаме. У 2009-м працаваў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, пасля чаго пяць гадоў быў міністрам эканомікі. З 2014-га па 2019-ы зноў працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта, а гэтай вясной быў адпраўлены паслом у Кітай.

Таксама віцэ-прэм'ерам прызначаны Аляксандр Субоцін, які з сакавіка працаваў памочнікам прэзідэнта - інспектарам па Магілёўскай вобласці.

Субоціну 44 гады, ён скончыў Віцебскую ветакадэмію і Міжнародны інстытут менеджменту. Доктар навук у сферы паразіталогіі. З 2017 па 2018-га быў памочнікам прэзідэнта па Віцебскай вобласці, з 2018 па 2019-ы працаваў членам Калегіі (міністрам) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі. У сакавіку 2020-га стаў памочнікам па Магілёўскай вобласці.

0
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Урад Беларусі