(0:31 / 3.22Mb / просмотров видео: 20)

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі бярэ ўдзел у Sputnik.Чытанні

69
(абноўлена 13:12 21.03.2016)
Сярод удзельнікаў праекта Sputnik.Чытанні – мастацкі кіраўнік "Песняроў" Вячаслаў Шарапаў, гімнастка Любоў Чаркашына, актрыса Таццяна Мархель і іншыя вядомыя ў Беларусі персоны.

Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь працягвае мультынацыянальнай праект Sputnik.Чытанні, новым удзельнікам якога стала намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына, для паэтычнай эстафеты яна абрала верш "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы" класіка беларускай літаратуры, публіцыста і перакладчыка, аднаго са стваральнікаў сучаснай беларускай мовы Максіма Багдановіча.

Кажучы пра развіццё эстафеты, кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура адзначыў: "Праект пашырае сваю аўдыторыю ў краіне, знаходзячы водгук і ў прадстаўнікоў вышэйшых органаў дзяржаўнай улады. Прапанаваны Sputnik.Чытанні фармат не абмяжоўвае кола яго ўдзельнікаў і дае магчымасць убачыць новае і актуальнае ў вядомых класічных творах".

Сярод удзельнікаў Sputnik.Чытанні ў рэспубліцы — мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Вячаслаў Шарапаў; вядомая гімнастка, медалістка Летніх Алімпійскіх Гульняў-2012 у Лондане Любоў Чаркашына; кіраўнік прэс-службы міністэрства спорту і турызму Беларусі Уладзімір Несцяровіч; актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Мархель; дырэктар Дзяржаўнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.

Паэтычная эстафета ў межах праекта Sputnik.Чытанні ставіць сваёй мэтай зблізіць людзей у шматпалярным, шматколерным свеце праз чытанні выбітных паэтычных твораў, якія закранаюць важныя для ўсіх базавыя каштоўнасці — каханне, жыццё, прыгажосць навакольнага свету. Праект быў распачаты Sputnik Кыргызстан у сакавіку 2015 года. Ініцыятыву калег з Кыргызстана ў жніўні таго ж года падтрымала рэдакцыя Sputnik Малдова. У лістападзе да праекту Sputnik.Чытанні падключыліся рэдакцыі Sputnik Абхазія і Sputnik Паўднёвая Асеція.

 

Sputnik (sputniknews.com) — міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

69
Тэги:
Літаратура, Культурнае развіццё, Sputnik Беларусь, Sputnik
Тэмы:
Паэтычная эстафета Sputnik (10)

"Каўказ-2020": ваенныя з Беларусі і Кітая прыбылі на палігон - відэа

6
(абноўлена 12:10 17.09.2020)
Больш за 300 беларускіх вайскоўцаў прыбылі ў Расію для ўдзелу ў стратэгічных камандна-штабных манеўрах "Каўказ-2020", яны праходзяць у Астраханскай вобласці. Глядзіце на відэа, як вайскоўцы рыхтуюцца да вучэнняў.

У ходзе падрыхтоўкі да стратэгічных камандна-штабных вучэнняў "Каўказ-2020" на палігон "Капусцін Яр" у Астраханскай вобласці прыбылі вайсковыя падразьдзяленні Беларусі і Кітая.

Беларускія вайскоўцы ўжо пачалі абсталяваць палявы лагер, а таксама рыхтуюць ваенную тэхніку для ўдзелу ў сумесных трэніроўках. У Мінабароны паведамілі аб другой групе ваеннаслужачых з кантынгенту Народна-вызваленчай арміі Кітая, якія прыбылі да месца вучэнняў на самалётах Y-20 кітайскіх ВПС і размясціліся ва ўжо абсталяваным палявым лагеры.

Сумесныя вучэнні "Каўказ-2020" пройдуць у перыяд з 21 па 26 верасня на тэрыторыі Паўднёвай ваеннай акругі РФ з захаваннем усіх правіл супрацьвіруснай абароны. У іх возьмуць удзел каля 80 тысяч чалавек са складу злучэнняў як баявога, так і тылавога прызначэння.

6
Тэги:
Расія, ваенныя вучэнні

Пандэмія COVID-19: як ідуць справы ў краінах блізкага замежжа - відэа

4
(абноўлена 09:39 17.09.2020)
У свеце зафіксаваны чарговы рэкорд па колькасці выяўленых выпадкаў заражэння COVID-19 за суткі. Агульная колькасць выпадкаў ужо перавысіла 29 мільёнаў чалавек. Падрабязна пра тое, як ідуць справы з каронавірусам на постсавецкай прасторы - у відэа Sputnik.

З надыходам восені пачалі спраўджвацца прагнозы навукоўцаў: у шэрагу дзяржаў ужо заявілі пра пачатак другой хвалі пандэміі. Краіны блізкага замежжа таксама працягваюць змагацца з COVID-19. Сітуацыя неаднародная: пакуль у адных змякчаюць абмежаванні, уведзеныя з-за пандэміі, у іншых яны застаюцца ў сіле.

У Арменіі на змену шасцімесячнаму рэжыму НЗ прыйшоў каранцін. Прычым улады пайшлі на беспрэцэдэнтны крок і працягнулі яго адразу да 2021 года.Так званыя локдаўны выхаднога дня захоўваюцца ў Казахстане, хоць у астатнія дні абмежавання змякчылі. А вось у Баку з 14 верасня аднавіла працу метро, але пакуль толькі ў будні: як і астатні грамадскі транспарт, у выхадныя падземка працаваць не будзе.

У суседнім Кыргызстане з 14 верасня пачалі працаваць музеі і бібліятэкі. Але медыкі не раяць расслабляцца і заклікаюць рыхтавацца да другой хвалі. Пра яе пачатак ужо абвясцілі ўлады Грузіі. Колькасць дыягнаставаных выпадкаў заражэння COVID-19 у краіне ўжо не першы дзень б'е рэкорды.

У гэтай сітуацыі надзея толькі на вакцыну - і яна ўжо ёсць Першай у свеце яе зарэгістравала Расія. Пра жаданне набыць расійскую распрацоўку заявілі ўжо некалькі дзясяткаў краін, сярод іх - Беларусь.

Захворванне на каронавірус расце па ўсёй рэспубліцы: зарэгістравана амаль 75 тысяч чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Ахвярамі інфекцыі ў Беларусі ад пачатку пандэміі сталі 767 чалавек.

4
Тэги:
СНД, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Палац у Ружанах

Руіны Ружанскага палаца закансервуюць у мэтах захавання

0
Рэстаўрацыйныя працы ў палацава-паркавым комплексе Сапегаў пачаліся ў 2008 годзе. За гэты час абноўленыя цэнтральныя ўязныя вароты, адноўлены бакавыя флігелі. Зараз рэстаўратары адраджаюць усходні або, як яго яшчэ называюць, тэатральны корпус.

МІНСК, 18 вер - Sputnik. У бліжэйшы час рэстаўратары плануюць закансерваваць руіны цэнтральнага корпуса і аркад Ружанскага палаца, паведаміў намеснік начальніка аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.

Інфармацыю Sputnik пацвердзіла начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір.

"Так, сапраўды, у аблвыканкама ёсць намер правесці кансервацыю руін і аркад палаца. Рэстаўрацыя - гэта досыць працяглы і доўгатэрміновы праект, які патрабуе вялікіх фінансавых сродкаў, таму мясцовыя ўлады прынялі правільнае рашэнне па захаванні замка. Узгадайце тыя ж Мірскі і Нясвіжскі замкі, якія аднаўляліся вельмі доўга і таксама кансерваваліся", - патлумачыла прадстаўнік ведамства.

Хвір дадала, што невядома, колькі працэс кансервацыі зойме часу. "Брэсцкі аблвыканкам абвясціў тэндэр на выкананне праектных работ для кансервацыі, але дазволу, якое выдаем мы, у іх пакуль няма. У хуткім часе павінны звярнуцца. Таксама хутка дакументы на кансервацыю атрымае касцёл архангела Міхаіла ў Мсціславе", - распавяла спецыяліст.

Згодна з рэстаўрацыйным праектам на месцы руін у Ружанах плануецца размясціць шматфункцыянальны культурны комплекс, невялікую гасцініцу і кафэ. Аздабленне будзе цалкам у барочным стылі.

0
Тэги:
Беларусь, рэстаўрацыя