Парад, канцэрт і прагулкі ў форме: як мінуў "апошні мірны дзень"

12
Брэстчане штогод узгадваюць 21 чэрвеня 1941 года і аддаюць даніну памяці абаронцам Крэпасці касцюміраваным парадам. Глядзіце на відэа, як праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя апошняму мірнаму дню.

Ужо шмат год 21 чэрвеня жыхары Брэста апранаюцца ў даваенныя касцюмы і ў такім выглядзе выходзяць на вуліцы горада. Сярод удзельнікаў параду, які адбыўся ў "апошні мірны дзень", апроч брэстчан — прафесійныя рэканструктары з розных гарадоў Беларусі.

Апроч таго, у парадзе, які адбыўся ў аўторак у Брэсце, удзельнічала тэхніка перадваенных гадоў.

Паглядзець на інсцэніроўку апошняга мірнага дня прыязджаюць з дзецьмі, ёсць тут і нашчадкі абаронцаў крэпасці. Парад заканчваецца канцэртам, падчас якога згадваюць мірнае 21 чэрвеня 1941 года. Конная паліцыя, мірныя брэстчане і людзі ў ваеннай форме часоў пачатку Вялікай Айчыннай выходзяць і выязджаюць на вуліцы горада, фатаграфуюцца з гледачамі, якія прыйшлі ўшанаваць памяць абаронцаў крэпасці.

12
Тэги:
Гісторыя, Вялікая Айчынная вайна (1941-1945, Брэст
Тэмы:
У памяць пра вайну, у падтрымку міру (7)
Каментары