Дзеці ў Мінску зладзілі "пенную вечарыну" ў фантане

23
(абноўлена 10:11 05.07.2016)
Мінскія дзеці на Дзень Незалежнасці знайшлі сабе незвычайную забаву. Глядзіце на відэа, як фантан каля метро "Усход" ператварыўся ў пенны басейн.

Невядомыя вылілі некалькі бутэлек шампуня ў фантан, размешчаны на праспекце Незалежнасці ў Мінску каля станцыі метро "Усход", што выклікала непадробнае захапленне ў дзяцей, якія вельмі ўзрадаваліся нечаканай забаве на свята.

23
Тэги:
Дзеці, Інтэрнэт, Мінск
Тэмы:
Вышыванкі, ружы і пена ў фантане: сталіца ў Дзень Незалежнасці (5)
Каментары