Дамы без дахаў і паваленыя дрэвы: наступствы непагадзі ў Шаркаўшчыне

18
Моцным ветрам зрывала дахі з прыватных дамоў у трох раёнах Віцебскай вобласці. Глядзіце на кадрах, знятых відавочцам, наступствы непагадзі ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына.

Усяго вецер пашкодзіў дахі некалькіх дзесяткаў дамоў і трох ферм на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Больш за ўсё ад непагадзі пацярпеў населены пункт Шаркаўшчына, дзе былі пашкоджаныя больш за 20 дамоў, а таксама гандлёвы аб'ект, які сарвала з падмурка.

Акрамя таго, парывам ветру на дарозе каля населенага пункта перавярнула грузавік IVECO.

Паводле дадзеных МНС, ад стыхіі пацярпелі тры чалавекі. Усе яны з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя.

Стыхія таксама закранула Гродна, дзе моцным ветрам паваліла дрэвы на прыпаркаваныя аўтамабілі. Таксама ад падзення дрэў пацярпелі гандлёвыя аб'екты і прыватныя домаўладанні.

18
Тэги:
Катаклізмы надвор'я, Шаркаўшчына, Віцебская вобласць, Беларусь
Тэмы:
Разгул стыхіі ў Беларусі: разбурэнні, град, залевы (7)
Каментары