Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь
Дзень Перамогі
У 2023 годзе спаўняецца 78 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

"Чорная смерць": сакрэтная зброя Чырвонай Арміі. Архіўныя кадры

Падпісацца
Першы залп рэактыўнай устаноўкі "Кацюша" прагрымеў 75 гадоў таму, 14 ліпеня 1941 года. Глядзіце на відэа, чаму гэтыя баявыя машыны былі ахінутыя такой сакрэтнасцю.

14 ліпеня 1941 года ў 15 гадзін 15 хвілін на адным з участкаў абароны 20-й арміі на ўсход ад Оршы над лесам падняліся воблакі чорнага дыму, і з нязвыклым гулам і шыпеннем у бок гітлераўскіх войскаў паляцелі вогненныя стрэлы. Так заявілі пра сябе "Кацюшы" — баявыя машыны рэактыўнай артылерыі.

Эфект аднаразовага разрыву 112 мін на працягу некалькіх секунд перасягнуў усе чаканні. У данясенні Генеральнаму штабу Вермахта гаварылася, што "войскі, абстраляныя рускімі, сведчаць: агнявы налёт падобны ўрагану". Нямецкія салдаты празвалі новую савецкую зброю "Чорнай смерцю".

Першае і паспяховае баявое прымяненне Чырвонай Арміяй парахавых ракет новага тыпу датуецца жніўнем 1939 г., тады ў баях за Халхін-Гол снарады "РС-82" знішчалі як наземныя аб'екты, так і самалёты праціўніка.

Мабыць, ні адзін з відаў зброі часоў Вялікай Айчыннай не быў акружаны такой завесай сакрэтнасці: архівы захавалі кадры на заводах, якія выраблялі танкі, гарматы, самалёты, боепрыпасы, але няма ніводнага відэафрагмента, дзе была б паказаная зборка легендарных "Кацюш".

Акрамя таго, у баях з удзелам гэтых установак забараняліся каманды "плі", "агонь", "залп". Замест іх гучала: "спявай" ці "грай"!

Рэактыўная артылерыя ўдзельнічала ва ўсіх буйных ваенных аперацыях. Пры штурме Берліна ў 1945 годзе толькі ў паласе наступу 3-й ударнай арміі было выдаткавана амаль 12,5 тысячаў рэактыўных снарадаў.

Да гэтага часу няма адзінага меркавання, чаму аднаму з самых страшных відаў ўзбраення дадзена жаночае імя. Аднак вядомы той факт, што ўклад баявых машын рэактыўнай артылерыі "Кацюш" у перамогу над ворагам пераацаніць немагчыма.

Стужка навiн
0