(6:02 / 37.90Mb / просмотров видео: 468)

Аўтажыр: новае, не заслужана забытае старое!

19
(абноўлена 12:06 21.07.2016)
Карэспандэнту радыё Sputnik Беларусь Аляксандру Крывашэеву і шэф-рэдактару агенцтва Sputnik Беларусь Алесе Лучанінавай выпаў унікальны шанец на сабе апрабаваць якасці гіракоптэраў – не заслужана забытых продкаў верталёта.

Вынаходніцтва пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя атрымлівае другое жыццё ў нашай краіне. Ужо некалькі такіх лятальных апаратаў прыняты на службу ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Хутар Шаблі: Вольнае Паветра вярнулася з канікул
© Sputnik Александр Кривошеев, Сергей Пушкин

Машына можа лётаць як на нізкіх вышынях, небяспечных для самалётаў розных тыпаў, так і падымацца на верталётныя эшалоны. Можа ўзлятаць з прасёлкавай дарогі ці ралі, завісаць у паветры, непатрабавальная да ўмоў надвор'я, а па выдатку паліва цалкам параўнальная з аўтамабілем сярэдняга класа.

Дзякуючы спецыялістам Цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі, карэспандэнтам ўдалося пабыць пасажырамі, паспрабаваць сябе ў якасці пілотаў і пагутарыць з сапраўднымі паветранымі асамі.

19
Тэги:
Паветраны транспарт, Аляксандр Крывашэеў, Мінск
(56:25 / 900.24Mb / просмотров видео: 1100)

Прэс-канферэнцыя Пуціна на саміце Расія - ЗША ў Жэневе

15
(абноўлена 20:53 16.06.2021)
Першая сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША пасля абрання Байдэна на высокую пасаду складалася з трох частак: вузкай і двух пашыраных. Глядзіце на відэа прэс-канферэнцыю Уладзіміра Пуціна на саміце ў Жэневе.

Расійскі лідэр Уладзімір Пуцін упершыню сустрэўся з Джо Байдэнам пасля таго, як Байдэн заступіў на пасаду прэзідэнта ЗША. Папярэдні саміт Расія - ЗША прайшоў у 2018 годзе ў Хельсінкі, кіраўніком Белага дома тады быў Дональд Трамп.

Цяперашні саміт праходзіць у Жэневе на віле Ла Гранж. Перад пачаткам перамоў кіраўнікі дзяржаў паціснулі адзін аднаму рукі і сфатаграфаваліся з прэзідэнтам Швейцарыі Гі Пармеленам.

Першая сустрэча двух прэзідэнтаў складалася з трох частак: вузкай і двух пашыраных з перапынкам на чай-каву. Перамовы Пуціна і Байдэна працягваліся чатыры гадзiны.

Перад самітам у Маскве адзначалі змякчэнне рыторыкі з боку Вашынгтона, хоць ноткі стрымлівання па-ранейшаму захоўваюцца, пра гэта заяўляў прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітрый Пяскоў.

"Для таго, каб разабрацца, наколькі яны разыходзяцца ў меркаваннях, наколькі крытычныя супярэчнасці ёсць паміж РФ і ЗША, трэба спачатку сесці пагаварыць", - рэзюміраваў ён.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
відэа, Жэнева, ЗША, Расія, Саміт, Уладзімір Пуцін, прэс-канферэнцыя

"Ніва" зноў выйдзе на старт ралі "Дакар" відэа

9
(абноўлена 16:49 15.06.2021)
Пасля 35-гадовага перапынку аўтамабіль "Ніва" зноў прыме ўдзел у знакамітым ралі-марафоне "Дакар". За рулём айчыннага пазадарожніка будуць прыхільнікі "Нівы" са Швейцарыі. Глядзіце на відэа, як замежнікі рыхтуюць пазадарожнік да ралі-рэйду.

Аўтамабіль "Ніва" з Новасібірска прыме ўдзел у ралі "Дакар". Пасля 35-гадовага перапынку за руль айчыннага пазадарожніка сядуць замежнікі - Марыа Якабер і Сладан Міліч са Швейцарыі.

"Дакар" пройдзе ў Саудаўскай Аравіі зімой 2022 года. А пакуль машыну трэба ўдасканаліць да прыдатнага для ўдзелу ў ралі стану. Гэтым пілот і штурман "Нівы" займаюцца ў Расіі, у Новасібірску.

За аснову быў узяты трехдзверны ВАЗ-2121 1984 года выпуску. Перад удзелам у ралі-марафоне аўтамабіль прайшоў праз шмат змен: яго разабралі, адрэстаўравалі кузаў, а шасі ўзмацнілі ў адпаведнасці са спецыфікацыямі першых савецкіх пазадарожнікаў, якія прымалі ўдзел у гонцы "Парыж - Дакар". Аднак у аўтамабіля захавалі сілавы агрэгат. Па завяршэнні ўсіх работ у Новасібірску "Ніва" адправіцца ў Швейцарыю на канчатковую дапрацоўку.

Важную ролю для маючага адбыцца заезду на адлегласць у шэсць тысяч кіламетраў грае штурман Сладан Міліч. Ён будзе сачыць за навігацыяй і за тым, каб з машынай усё было ў парадку.

У "Ніве" ён сябе адчувае абсалютна камфортна. Паводле яго слоў, у такой машыне ўсё лёгка можна адрамантаваць, у адрозненне ад тых аўтамабіляў, якія больш новыя і складаныя ў частцы электронікі.

"Наша мэта - дабрацца да фінішу, так як многія аўтамабілі проста не даходзяць да канца – бо трэба  праехаць шэсьць тысяч кіламетраў за два тыдні. Для машыны гэта велізарная нагрузка. Так што наша першая мэта - дабрацца да фінішу", - адзначыў Марыа Якабер.

Мужчыны таксама адзначылі, што хочуць вярнуць "Ніве" былую славу, бо ў 80-х гадах машына мела поспех і займала прызавыя месцы.

Глядзіце таксама:

9
Тэги:
відэа, "Дакар", ралі
Абітурыенты перад ЦТ

Выспацца і ніякай валяр'янкі - рэцэпты ад страху перад ЦТ

3
(абноўлена 16:27 16.06.2021)
Пачаўся самы хвалюючы для абітурыентаў час - этап цэнтралізаванага тэсціравання. У першы дзень ЦТ яны спрабавалі свае сілы ў веданні беларускай мовы.

Каля карпусоў хімфака і юрфака БДУ, дзе арганізаваны пункты тэсціравання, учарашнія школьнікі пачалі збірацца задоўга да пачатку экзамену. "Вылічыць" у натоўпе абітурыента проста - белая кашуля і блузка, строгі пінжак, ніякіх лішніх рэчаў - у руках толькі пашпарт і пропуск.

Прыкметна, што маладыя людзі хвалююцца. Як справіцца з трывогай і стрэсам? Што трэба рабіць, каб адчуваць сябе больш упэўнена? Карэспандэнт Sputnik перад пачаткам тэсціравання пацікавіўся ў маладых людзей іх настроем і "рэцэптамі" барацьбы з панікай. Хлопцы і дзяўчаты таксама распавялі, кім яны хочуць стаць і чаму выбралі менавіта беларускую мову.

Усе абітурыенты, з якімі ўдалося пагутарыць, здавалі рэпетыцыйнае тэсціраванне. Яно пачалося яшчэ восенню і праходзіла ў тры этапы. Кажуць, што РТ дае магчымасць адчуць абстаноўку экзамену, ацаніць свой узровень ведаў, зразумець структуру ЦТ і даведацца тэхнічныя моманты. Тады хваляванне сыходзіць.

Не зацыклівацца на прадмеце

Стэфанія з Мінска паступае ў БДУ, хоча стаць псіхолагам. З выбарам прафесіі вызначылася ўжо два гады таму. Займалася з рэпетытарамі па ўсіх трох прадметах, якія плануе здаваць, - беларускай, англійскай і гісторыі Беларусі. Прыйшла на першае ЦТ, таму што беларускі для яе прасцей.

Стефания еще два года назад решила, кем хочет быть
© Sputnik / Виктор Толочко
Стэфанія яшчэ два гады таму вырашыла, кім хоча быць

"Крыху, вядома, хвалююся. Як справіцца з трывогай? Для пачатку, за дзень, трэба вельмі добра выспацца, прагуляцца, не зацыклівацца на прадмеце", - сцвярджае яна. Учора, перад экзаменам, ужо не займалася - лічыць, што гэта бессэнсоўна.

"Галоўнае - расслабіцца і глыбока дыхаць. Ніякай валяр'янкі і заспакойлівых перад тэсціраваннем. Гліцын трэба піць", - раіць дзяўчына. Яна ўпэўнена, што, калі зойдзе ў аўдыторыю, возьме бланк з заданнямі, ад усяго абстрагуецца, і рэшткі хваляванняў знікнуць.

Ніякіх манетак пад пятку!

А вось у Рамана перамагчы стрэс ніяк не атрымліваецца. "Як правёў учора дзень? Ды ўчора ўжо хваляваўся. Адпачываць не мог, працягваў рыхтавацца. З-за перажыванняў зусім не выспаўся", - распавядае ён.

Роман не верит в приметы, а накануне экзамена он продолжал готовиться
© Sputnik / Виктор Толочко
Раман не верыць у прыкметы, а напярэдадні экзамену ён працягваў рыхтавацца

Раман дадае, што ні ў якія прыкметы перад экзаменам не верыць. "Ніякіх манетак пад пятку! Падручнік на ноч пад падушку не клаў. Толькі ўласныя веды", - упэўнены абітурыент.

Раман будзе паступаць у БДУ на хімфак. Плануе займацца фармацэўтыкай. Будзе здаваць яшчэ ЦТ па хіміі, матэматыцы і, на ўсялякі выпадак, - па англійскай.

"Раз-пораз бярэш у рукі падручнікі"

Анастасія негаманлівая - вельмі моцна хвалюецца. Інга, яе мама, прыйшла з ёй, каб падтрымаць дачку. Будзе чакаць заканчэння тэсціравання. Анастасія марыць атрымаць фундаментальную гуманітарную адукацыю - паступае ў БДУ на факультэт філасофіі сацыяльных навук.

Кажа, што, хоць псіхолагі раяць не займацца ў апошні дзень перад ЦТ, так не атрымліваецца. "Ходзіш, нервуешся, раз-пораз бярэш у рукі падручнікі", - дзеліцца яна.

Некоторые родители составляют абитуриентам компанию: поддержать перед экзаменом
© Sputnik / Виктор Толочко
Некаторыя бацькі складаюць абітурыентам кампанію: падтрымаць перад экзаменам

Інга дадае, што дачка прыйшла здаваць беларускую на ўсялякі выпадак, як запасны варыянт. "Раптам лепш атрымаецца, чым рускі, яго таксама будзем здаваць. Сёння гэта рэзервовы прадмет. Як бы рэпетыцыя, каб адчуць абстаноўку", - тлумачыць яна.

Інга лічыць, што лепшы рэцэпт заспакаення перад экзаменам - пасядзець вечарам дома і пагутарыць з блізкімі. "І ў сацсеткі дачка заходзіла, хоць гэта не рэкамендуюць. А што тут такога? Пераключаешся, адцягваешся - і супакойвае. Займаешся звыклымі рэчамі", - упэўненая Інга.

Моцная загартоўка

Сярод тых, хто сабраўся ва ўніверсітэцкім дворыку ўвагу прыцягнула невялікая група маладых людзей - яны жартавалі паміж сабой і смяяліся. Высветлілася, што ўсе чацвёра - выпускнікі Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя. Сцвярджаюць, што не хвалююцца наогул.

Аляксей прыехаў у Мінск з Беразіно, Таццяна - з Мінскага раёна, Аляксандра - з Крупскага, Юлія - ​​з Мар'інай Горкі. Навучаючыся ў ліцэі, у сталіцы ўжо два гады жывуць самастойна, без бацькоў.

"Мы абсалютна спакойныя. Бо выбар небагаты - альбо хвалявацца, альбо не. Лепш - не. Тады не забудзешся нічога з перапуду", - жартуе Таццяна.

Аляксей дадае, што ўсе яны прайшлі вельмі моцную загартоўку. "Мы ў ліцэі вучыліся - нам ужо няма чаго баяцца. Гэта была такая падрыхтоўка - словамі не перадаць", - дадае Аляксей.

Алексей, Татьяна, Александра и Юлия - выпускники Минского государственного областного лицея
© Sputnik / Виктор Толочко
Аляксей, Таццяна, Аляксандра і Юлія - ​​выпускнікі Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя

Ён адзначае, што ніякіх рэцэптаў спакою даць не можа. "Вядома ж, ніякіх заспакойлівых. Я здаваў усе тры этапы РТ, ужо прывык. Выпускныя экзамены прайшлі. З зоны камфорту даўно выйшаў і ў тонусе", - распавядае малады чалавек.

Рыхтаваліся ўчора разам, але не дапазна. Пасядзелі днём, пагарталі падручнікі.

Аляксей таксама паведамляе, чаму ён абраў на ЦТ менавіта беларускую мову. "Я - патрыёт. У перспектыве хачу і ў паўсядзённым побыце размаўляць толькі па-беларуску. Мне падабаецца. Вельмі прыгожая мова", - сцвярджае ён.

А вось Юлія не адразу вызначылася з выбарам прадмета. "Спачатку рыхтавалася да рускай, думала, што не ведаю беларускую. Але калі пачала вучыць рускую, зразумела, што яе я таксама не ведаю. І абрала тое, куды легла душа. Проста сэрца падказала, што трэба ісці, вось і пайшла", - усміхаецца Юлія.

Аляксей, Аляксандра і Юлія ідуць на геафак БДУ, а Таццяна - на фізіка-матэматычны. Яна будзе праграмістам.

"Са спецыяльнасцю пакуль не вызначыўся. Можна быць эколагам, геадэзістам, геолагам. Прыцягваюць будучыя камандзіроўкі. Геадэзістаў, напрыклад, могуць адправіць у Расію, у Антарктыду. Не тут жа нафту шукаць. Хоць, хто шукае, той заўсёды знойдзе", - жартуе ён .

Усе чацвёра кожную суботу на працягу двух гадоў наведвалі факультатывы па кожным з трох прадметаў, якія будуць здаваць на ЦТ. Гэта - геаграфія, матэматыка, мова, а для фізмата - замест геаграфіі - фізіка.

Можна было б выбраць чацвёрты для падстрахоўкі, але маладыя людзі сцвярджаюць, што яны вельмі ўпэўнены ў сабе.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Беларуская мова, Страхі, ЦТ