(9:36 / 61.17Mb / просмотров видео: 18)

Віктар Грышын: працуем над падвойным дыпломам

12
(абноўлена 12:47 12.08.2016)
У мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik адбыўся відэамост Мінск-Масква-Астана на тэму "Супрацоўніцтва ВНУ Беларусі, Расіі і Казахстана ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза".

У маскоўскай студыі ў дыскусіі ўзяў удзел рэктар Расійскага эканамічнага універсітэта ім. Пляханава Віктар Грышын. Ён падзяліўся досведам стварэння практыка-арыентаванай мадэлі навучання, распавёўшы аб паспяховым супрацоўніцтве ВНУ з найбуйнейшымі расійскімі карпарацыямі. Распавядаючы пра міжвузаўскае супрацоўніцтва, рэктар РЭУ ім. Пляханава заклікаў калегаў яшчэ больш актывізавацца.

"У нас шмат пагадненняў, але па лініі ЕАЭС і СНД працэс трэба актывізаваць. Мы выпускаем з падвойнымі дыпломамі і французаў, і немцаў, і шмат каго яшчэ. Пагадненняў нашмат больш з ВНУ далёкага замежжа, чым з Беларуссю і Казахстанам", — са шкадаваннем канстатаваў ён.

Глядзіце на відэа аповяд рэктара РЭУ ім. Пляханава Віктара Грышына аб супрацоўніцтве універсітэта з беларускімі і казахстанскімі калегамі, а таксама аб досведзе стварэння кафедраў з найбуйнейшымі карпарацыямі Расійскай Федэрацыі.

12
Тэги:
Вышэйшая адукацыя, РЭУ імя Пляханава, Віктар Грышын, Казахстан, Расія, Беларусь

Відэа