Першыя ўзоры самалётаў МіГ-35, якія плануецца паставіць Мінабароны РФ для выпрабаванняў увосень 2016 года, збіраюць на прадпрыемстве ў Падмаскоўі.
"Зараз мы робім дзве вопытных машыны для Міністэрства абароны РФ. І яны будуць пастаўлены ў тэрмін бягучай восенню менавіта для Міністэрства абароны", — паведаміў кіраўнік прадпрыемства.
Ён таксама адзначыў, што МіГ-35 — гэта не проста наступная мадыфікацыя МіГ-29, гэта зусім іншы самалёт.
МіГ-35 — гэта шматмэтавы знішчальнік пакалення 4++, які ўяўляе сабой далейшае развіццё баявых самалётаў МіГ-29К/КУБ і МіГ-29М/М2 у напрамку павышэння баявой эфектыўнасці і ўніверсальнасці, а таксама паляпшэння эксплуатацыйных характарыстык. Лётныя выпрабаванні знішчальнікаў МіГ-35 пачнуцца ў канцы бягучага лета і працягнуцца да 2017 года.
Глядзіце кадры з цэха, дзе збіраюць знішчальнікі, і каментар дырэктара вытворчага комплексу.
1 студзеня 2021 года быў апублікаваны Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. № 72-З "Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь", у якім змяшчаюцца важныя змены, якія тычацца ў тым ліку і падаткаў з фізічных асоб. Адным з новаўвядзенняў закона з'яўляецца ўвядзенне з 1 студзеня транспартнага падатку, які будуць абавязаны выплочваць уладальнікі аўтатранспартных сродкаў.
Як у новым годзе будзе збірацца транспартны падатак, хто з'яўляецца яго плацельшчыкам, якія змены ў падаходным падатку з фізічных асоб уступілі ў сілу - на гэтыя і іншыя пытанні адказаў:
Адпраўце заяўку на p.antonov@sputniknews.com для падпіскі на e-mail рассылку анонсаў мультымедыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь.
Ала Беразоўская трапіла ў лік журналістаў, да якіх з вобыскам прыйшлі латвійскія праваахоўнікі - прычынай стала праца з расійскімі СМІ. Улады балтыйскай рэспублікі лічаць, што такое супрацоўніцтва - гэта парушэнне рэжыму санкцый Еўрасаюза.
"Мяне падазраюць у тым, што тут ёсць парушэнне санкцый, але я катэгарычна з гэтым не згодна. Ніхто не прызнаў гэтыя выданні злачыннымі. Мы жывем у свабоднай краіне, і мы маем права публікавацца там, дзе лічым патрэбным", - перакананая Ала Беразоўская.
Па словах журналісткі, у яе ў доме адбыўся вобыск, канфіскавана ўся кампьютэрная тэхніка, уключаючы планшэт унука.
Яна распавядае, што супраць журналістаў афіцыйных расійскіх СМІ ў Латвіі абвясцілі "сапраўднае цкаванне".
"Адбываецца свайго роду расчалавечванне, такім чынам хочуць сказаць свету, што тыя, хто супрацоўнічае і працуе ў афіцыйных расійскіх дзяржаўных СМІ, - гэта не журналісты, гэта прапагандысты, значыць на іх дэмакратыя, свабода слова, правы чалавека могуць не распаўсюджвацца", - тлумачыць яна.
Sputnik раней паведаміў, што рускамоўным латвійскім журналістам, у тым ліку якія супрацоўнічаюць з парталамі Baltnews і Sputnik Латвія, прад'яўлены абвінавачванні па артыкуле аб парушэнні рэжыму санкцый Еўрасаюза, у іх прайшлі вобыскі, узята падпіска аб нявыездзе. Па дадзеных агенцтва, абвінавачванні прад'яўленыя па артыкуле 84 крымінальнага закона Латвіі - парушэнне рэжыму санкцый Еўрасаюза, пакаранне - ад грашовага штрафу да турэмнага зняволення.
Sputnik Латвія і Baltnews звязаны з медыягрупай МІА "Россия сегодня". Пры гэтым латвійскія журналісты, якія пішуць для гэтых СМІ, не з'яўляюцца іх супрацоўнікамі, а выступаюць толькі як пазаштатныя аўтары.
МЗС РФ назваў дзеянні ўладаў Латвіі ў адносінах да рускамоўных журналістаў карнай акцыяй і абуральным прыкладам зневажання асноў дэмакратычнага грамадства - свабоды СМІ і выказвання меркаванняў. У дыпламатычным ведамстве РФ адзначылі, што санкцыі маюць персанальны характар, адносяцца асабіста да генеральнага дырэктара МІА "Россия сегодня" Дзмітрыя Кісялёва і не могуць распаўсюджвацца на ўсіх, хто супрацоўнічае з медыяхолдынгам. Галоўны рэдактар МІА "Россия сегодня" і RT Маргарыта Сіманьян выказала надзею, што Расія адкажа на крымінальныя справы супраць рускамоўных журналістаў.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Справаздачу пра папярэднія вынікі стрэс-тэстаў БелАЭС у Бруселі плануюць падрыхтаваць да сакавіка. Тэсты правядзе Еўрапейская група рэгулятараў у галіне ядзернай бяспекі (ENSREG), пра гэта паведамілі ў прэс-службе Еўракамісіі.
Апублікуюць даклад да пачатку камерцыйнай эксплуатацыі станцыі, якая чакаецца ў сакавіку.
"Наша мэта - падрыхтаваць папярэднюю справаздачу аб выніках стрэс-тэстаў БелАЭС, у тым ліку па ключавых пытаннях бяспекі, апублікаваць гэтыя дадзеныя і перадаць іх Беларусі да камерцыйнага запуску", - паведамілі ў Еўракамісіі.
Беларусь ужо правяла свае стрэс-тэсты БелАЭС па працэдуры Еўрапейскага саюза на добраахвотнай аснове. Пацверджана надзейнасць атамнай станцыі на выпадак стыхійных бедстваў - землятрусаў, паводак і тэхнагенных аварый.
Візіт еўрапейскіх экспертаў у Астравец павінен быў адбыцца яшчэ ў снежні. Але сустрэчу перанеслі, бо беларускі рэгулятар не прыняў удзел у адным з тэхнічных пасяджэнняў з удзелам экспертаў ENSREG у фармаце відэаканферэнцыі. Наступнай датай прыезду прызначана 8 лютага.
Беларусь завяршае будаўніцтва АЭС у Гродзенскай вобласці па перадавым расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам МАГАТЭ. Станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны.
Фізічны пуск першага энергаблока станцыі адбыўся 20 жніўня, а 3 лістапада ён быў уключаны ў агульную энергасістэму краіны. Афіцыйная цырымонія яго запуску з удзелам прэзідэнта Беларусі прайшла пазней - 7 лістапада, дзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што краіне патрэбна яшчэ адна такая станцыя.
Турбіна першага блока Астравецкай АЭС спынілася 8 лістапада - на пяты дзень пасля яго ўключэння ў энергасістэму Беларусі. Як запэўніў кіраўнік будаўніцтва Віталь Палянін, гэта не паўплывала на бяспеку атамнай станцыі і графік выконваемых работ.
Пасля таго, як была праведзена замена трансфарматараў напружання і выпрабавана цеплаэнергетычнае абсталяванне, першы энергаблок ўключылі ў сетку. Першы рэактар атамнай станцыі пачаў працу на 50% сваёй магутнасці 21 снежня, на 100%-ю магутнасць ён быў выведзены 12 студзеня.
Чакаецца, што першы блок БелАЭС увядуць у прамысловую эксплуатацыю ў 2021 годзе, а другі - у 2022 годзе.
Чытайце таксама: