Тэлеканал АНТ зняў сюжэт пра Асмалоўку

25
(абноўлена 11:13 26.08.2016)
Раён у самым цэнтры Мінска славіцца не толькі сваёй незвычайнай архітэктурай і ціхімі вуліцамі, але і самымі дагледжанымі ў сталіцы кошкамі.

У межах праекту "Стары Новы Мінск" тэлеканала АНТ распавядаецца пра гісторыю, жыццё і магчымы лёс першага спальнага раёна Мінска.

Апошнім часам два кварталы раёну, пабудаваных адразу пасля вайны, вабяць усё больш жыхароў сталіцы — ціхія вуліцы, прыгожая архітэктура, шмат зеляніны, добрае асвятленне.

Квартал запланавалі знесці яшчэ 30 гадоў таму з-за аварыйнага стану будынкаў, аднак жыхары раёна кажуць, што квартэры Асмалоўкі нічым не адрозніваюцца ад іншых мінскіх кватэр, хіба толькі што наяўнасцю каміна і адсутнасцю такой праблемы, як адключэнне гарачай вады ўлетку.

"Апошнім часам сюды, у Асмалоўку пачалі перасяляцца сямейныя маладыя людзі па ідэйных меркаваннях. Ім тут цікава. Некаторыя здаюць свае ўласныя кватэры і здымаюць кватэры менавіта тут", — распавёў карэспандэнту АНТ жыхар Асмалоўкі.

Асмалоўка — раён у цэнтры Мінска з першымі тыповымі забудовамі пасляваеннага часу. Сваю назву раён атрымаў па прозвішчу архітэктара Асмалоўскага, які зрабіў планіроўку гэтых кварталаў.

25
Тэги:
Гістарычныя каштоўнасці, Мінск, Беларусь
Каментары