(1:24 / 8.97Mb / просмотров видео: 2629)

Кябаб з ягня на дубовых дровах: як гатуюць "караля мангала"

6
(абноўлена 10:03 05.09.2016)
Арыгінальны рэцэпт прыгатавання кябаба з ягня выкарыстоўваюць у Гахскам рэгіёне Азербайджана. Глядзіце на відэа, як рыхтуюць страву ў адным з найпрыгажэйшых куткоў краіны.

Як перадае Sputnik Азербайджан, далікатнае і духмянае мяса не вельмі мае патрэбу ў марынаванні, але адназначана выйграе, калі марынад падабраны правільна і не падаўляе яго густ. У Гахскам рэгіёне кябаб часцей за ўсё не марынуюць і сцвярджаюць, што ўвесь сакрэт прыгатавання палягае ў вогнішчы (дровах), а не ў мангале.

Як адзначыў кябабча Вюгар Абдулаев, для гэтай стравы выбіраецца мяса шасцімесячнага ягня.

"З ягня выбіраем мяса з рэбрамі, солім па гусце ўжо на шампурах. Разам з мясам смажым таматы, баклажаны і балгарскі перац. Пасля таго як соль увабралася, можна прыступіць да смажання на вуглях, пастаянна паварочваючы шампуры, каб мяса не падгарэла", — распавёў суразмоўца агенцтва.

Дарэчы, спецыяліст раіць у якасці дроў для падрыхтоўкі выкарыстоўваць галінкі дуба. І памятаць, што кябаб — акурат тая страва, з рэцэптамі якой можна эксперыментаваць бясконца і кожны раз адкрываць для сябе новыя грані густу і водару.

6
Тэги:
Рэцэпты, Прадукты харчавання
Каментары