(0:49 / 5.40Mb / просмотров видео: 1340)

У Кітаі пачаў курсіраваць самы хуткі цягнік у свеце

8
(абноўлена 15:42 13.09.2016)
Звышхуткасны маршрут злучыць два гарады Чжэнчжоў і Сюйчжоу – учора ён выправіўся ў сваё першае рэйсавае падарожжа.

Гэта самы хуткі серыйны пасажырскі цягнік у свеце. Сярэдняя яго хуткасць складае 380 км/г. Для такой хуткасці патрэбныя адмысловыя склады — кітайцы мадэрнізавалі цягнік нямецкага канцэрна Siemens AG і правялі дапрацоўку чыгуначнага палатна. Затое зараз час у шляху паміж правінцыямі Хэнань і Цзянсу скароціцца са 150 да 80 хвілін. А на асобных участках цягнік можа браць разгон да 400 км/г.

На сённяшні дзень гэта абсалютны рэкорд сярод серыйных пасажырскіх цягнікоў.

8
Тэги:
Чыгуначны транспарт, Кітай
Каментары