Відэа

Кыргызстан рыхтуецца да прыёму кіраўнікоў дзяржаў СНД

Падпісацца
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД адбудзецца ў Бішкеку 16 верасня. У сталіцу Кыргызстана прыбудуць прэзідэнты Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Расіі і Таджыкістана. Глядзіце на відэа, як рыхтуюцца да прыёму высокіх гасцей.

Да саміту ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Ала-Арча" пабудавалі Дом прыёмаў, перадае Sputnik Кыргызстан. Будынак быў пабудаваны ўсяго за сем месяцаў.

Паводле слоў кіраўніка справамі прэзідэнта Кыргызстана Туруспека Каеналіева, агульная плошча двухпавярховага будынка складае 1,5 тысячы квадратных метраў.

"Тут ёсць чатыры залы. А на цокальным паверсе — усе тэхнічныя памяшканні: санвузлы, кухня, цэнтр кіравання, гардэроб і цэнтр сінхроннага перакладу з васьмі кабінак", — цытуе агенцтва словы Каеналіева.

Кіраўнік справамі прэзідэнта таксама адзначыў, што меню да прыёму кіраўнікоў дзяржаў складзена з улікам іх асабістых пераваг. Каеналіеў дадаў, што ў меню прадугледжаны моцныя напоі і нават піва.

Стужка навiн
0