Дарога не даруе памылак: "Песняры" і ДАІ звярнуліся да кіроўцаў

8
Мінская Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з "Ансамблем Песняры імя У. Г. Мулявіна" апублікавала відэазварот да кіроўцаў.

Дзяржаўтаінспекцыя адзначыла, што кожны год на дарогах Беларусі гінуць сотні людзей, а салісты ансамбля "Песняры" Леанід Барткевіч і Андрэй Яронін нагадалі, што лідэр ансамбля Уладзімір Мулявін загінуў у аўтакатастрофе.

"Наш сябар і калега, знакаміты музыкант Уладзімір Мулявін загінуў у выніку аўтамабільнай аварыі", — распавялі артысты.

У ДАІ падкрэслілі, што кіроўцы павінны быць заўжды ўважлівыя і асцярожныя, так як дарога не даруе памылак і не трывае нядбалага стаўлення да ПДР.

8
Тэги:
Праваахоўчыя органы, Дарожны рух, Аўтамабілі, "Песняры", ДАІ МУС, Мінск

Кандыдат у прэзідэнты Дзмітрыеў звярнуўся да парламента і народа - відэа

10
(абноўлена 14:14 04.08.2020)
Перад будынкам парламента ўстанавілі трыбуну, з якой кандыдат выказаўся па найбольш актуальных, на яго погляд, тэмах. Глядзіце на відэа, як выглядала пасланне Дзмітрыева.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Дзмітрыеў у першы дзень датэрміновага галасавання звярнуўся да народа і парламента з імправізаванай трыбуны, якую яго прыхільнікі ўсталявалі каля будынка Дома ўрада.

На трыбуне значыўся надпіс "Беларусі патрэбны новы прэзідэнт" - адсылка да аднаго з тэзісаў Дзмітрыева, які абяцае ў выпадку абрання на працягу года правесці новыя выбары - як прэзідэнцкія, так і парламенцкія.

Размаўляючы з журналістамі падчас імправізаванага "паслання", сярод іншага Дзмітрыеў закрануў тэматыку каронавіруса, палітычных рэпрэсій, заробкаў.

"Учора я быў у Слуцку, адна жанчына прыйшла да мяне ў пікет і сказала, што не можа дазволіць сабе абанемент у басейн, таму што яна атрымлівае 400 рублёў, а абанемент каштуе 50. Абанемент у басейн стаў недаступнай марай", - адзначыў Дзмітрыеў.

Кандыдат распавёў пра свае планы сфармаваць пераходны ўрад, які рэалізаваў бы рэформы. Сярод іншага, Дзмітрыеў плануе скараціць чыноўнікаў і кантралёраў, а вызваленыя грошы накіраваць у адукацыю і ахову здароўя. Ён абяцае таксама прыбраць "лішнія адміністрацыі", сярод іншага - адміністрацыю ПВТ. Дзмітрыеў не ўяўляе сабе, каб Крамянёвай даліне патрэбна была адміністрацыя.

"Скараціць гэтыя выдаткі, разбярэмся са стратнымі заводамі, сапраўды падтрымаем тых, хто губляе працу", - працягваў Дзмітрыеў.

Ён заклікаў выбаршчыкаў галасаваць 9 жніўня, у асноўны дзень выбараў.

"Калі вы прагаласавалі датэрмінова, вы прагаласавалі за старога прэзідэнта. Калі вы прагаласавалі супраць усіх, вы прагаласавалі за старога прэзідэнта. Калі вы не прыйшлі галасаваць, вы прагаласавалі за старога прэзідэнта", - адзначыў кандыдат.

Таксама Дзмітрыеў звярнуўся і да членаў выбарчых камісій. Ён папрасіў іх не падпісваць выніковы пратакол у выпадку, калі не могуць адказваць за названыя ў ім лічбы.

"Памятаеце, вы лічыце галасы не Дзмітрыева ці Ціханоўскай. У вашых руках галасы нашых дзяцей", - сказаў Дзмітрыеў.

Ён таксама распавёў гісторыю пра ўласнае дзіця: "Сёння я адводзіў дзяцей у летні лагер. І Федзя, малодшы сын, спытаў: "Тата, цябе ўжо выбралі? Мы выбралі прэзідэнта?"

Што адказаў Федзю Андрэй Дзмітрыеў, глядзіце на відэа.

10
Тэги:
Андрэй Дзмітрыеў, Выбары
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020

Мёртвы сезон: як постсавецкія краіны ратуюць турыстычную галіну

18
(абноўлена 13:38 03.08.2020)
Дзяржавы, якія зараблялі на турызме, у перыяд пандэміі нясуць вялікія страты. Як спрабуюць выратаваць эканоміку - глядзіце на відэа.

Пандэмія каронавіруса моцна ўдарыла па тых краінах, якія прывыклі зарабляць на турызме. Цяпер улады дзяржаў задумваюцца над тым, як выйсці з крызісу і выратаваць тургаліну.

У Азербайджане, да прыкладу, паведамілі аб катастрафічным зніжэнні колькасці ўездаў у краіну. У першым паўгоддзі туды прыехала каля 590 тысяч турыстаў, што ўтрая менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У Грузіі, дзе даходы ад турызму складаюць немалую частку грашовых паступленняў, ужо кажуць аб пераглядзе дзяржбюджэту, які назвалі "каронавірусным".

Для таго, каб падтрымаць унутраны турызм, улады многіх краін заклікаюць грамадзян не адмаўляцца ад адпачынку.

Так, у Кыргызстане курорты на возеры Ісык-Куль знізілі цэны на пражыванне, каб прыцягнуць пабольш адпачываючых.
Рост цікавасці да адпачынку ўнутры краіны выказваюць жыхары Малдовы. У Таджыкістане і Узбекістане не гублялі час - і ўладкоўвалі турыстычную інфраструктуру. Рыхтуецца адкрыць свае межы для турыстаў Абхазія, але без даведкі аб адсутнасці каронавіруса туды не патрапіць.

Многія спадзяюцца, што да канца сезона эпідэміялагічная сітуацыя нармалізуецца, і можна будзе паспець зарабіць на турыстах.

18
Супрацоўнік лабараторыі

Мінздароўя: большая частка бальніц працуе ў планавым рэжыме

1
(абноўлена 09:18 05.08.2020)
Пакуль у шпіталях праводзілася санітарная апрацоўка, частку медыцынскага персаналу адправілі ў адпачынак.

МІНСК, 5 жні - Sputnik. Большая частка устаноў аховы здароўя Беларусі, якія былі раней перапрафіляваны для аказання дапамогі пацыентам з каронавірусам, перайшла на планавы рэжым працы, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

"Практычна ўсе бальніцы раённага ўзроўню, якія раней былі задзейнічаныя для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19, ужо прайшлі паэтапную санапрацоўку. Пакуль у частцы будынкаў і карпусоў праводзілася дэзінфекцыйная апрацоўка па тыпу заключнай дэзінфекцыі, у медперсанала была магчымасць сысці ў заслужаны адпачынак", - сказалі у міністэрстве аховы здароўя.

Там таксама ўдакладнілі, што ў Брэсцкай вобласці па стане на 3 жніўня дапамога пацыентам з COVID-19 аказваецца на міжраённым узроўні - у Брэсцкай цэнтральнай гарбальніцы, Баранавіцкай гарбальніцы № 2 і Пінскай ЦБ. Чырвоныя зоны ёсць таксама ў інфекцыйных аддзяленнях абласной клінічнай бальніцы.

У Віцебскай вобласці да аказання профільнай дапамогі перайшлі гарадская бальніца № 1, Полацкая ЦРБ, абласны дзіцячы клінічны цэнтр і абласны раддом.

На Гомельшчыне на працу ў штатным рэжыме перайшлі абласны скурна-венералагічны дыспансер, абласны анкадыспансер, шпіталь інвалідаў ВАВ, абласная бальніца, а таксама шэраг ЦРБ. У рэгіёне па-ранейшаму прымаюць пацыентаў з каронавірусам у абласной інфекцыёнцы, абласным сухотным шпіталі, бальніцы №3, у гарадской хуткай, Мазырскай ЦГП, а таксама ЦРБ у Жлобіне, Светлагорску, Калінкавічах, Рэчыцы, Буда-Кашалёве, Акцябрскім, Рагачове, Чачэрску.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у Гродзенскай вобласці ва ўсіх ЦРБ адноўленая планавая шпіталізацыя. У абласным цэнтры вярнуліся да звычайнага рэжыму ўніверсітэцкая клініка, 3-я гарбальніца, скурвендыспарнсер і абласная бальніца рэабілітацыі. На стацыянары лечаць пацыентаў з COVID-19 у інфекцыйных аддзяленнях шэрагу устаноў аховы здароўя, акрамя тых, што знаходзяцца ў Дзятлаве, Зэльве, Карэлічах і Свіслачы - там няма інфекцыйных ложкаў. Пакуль застаецца перапрафіляваым да COVID-19 аддзяленне Лідскай ЦРБ.

У Мінскай вобласці пацыентаў з каронавірусам прымаюць у Барысаўскай бальніцы № 2, абласным процісухтоным дыспансеры, а таксама ў ЦРБ Маладзечна, Салігорска, Слуцка і Крупак.

У сталіцы людзям з падазрэннем на COVID-19 аказваюць дапамогу ў 4-й і 6-й гарбальніцы, а таксама ў інфекцыёнцы.
На Магілёўшчыне для прыёму хворых з каронавірусам пакуль прызначаныя перапрафіляваць гарадская бальніца №1, Бабруйская ЦБ і інфекцыйныя Міжрайцэнтр ў Крычаве, Асіповічах і Горках.

1
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19