Відэа

"Буранаўскія бабулі" згулялі ў футбол і праспявалі пра ЧС-2018

Падпісацца
"Буранаўскія бабулі", якія раней прадстаўлялі Расію на папулярным конкурсе "Еўрабачанне", выпусцілі кліп на песню пра Чэмпіянат свету па футболе 2018 года. Глядзіце на відэа і слухайце песню бабуль пра мундыял.

Кампазіцыя аб сусветным футбольным першынстве Football 2018 была прэзентавана ў мінулую нядзелю, 18 верасня, перад матчам сёмага тура чэмпіянату Расіі па футболе паміж "Крыламі Саветаў" і маскоўскім ЦСКА (матч завяршыўся перамогай гасцей).

Відэа выклікала неадназначную рэакцыю ў інтэрнэт-карыстальнікаў: некаторыя з іх з ухвалой успрынялі ролік, іншыя, наадварот, негатыўна выказаліся і пра саму песню, і пра яе выканаўцаў.

У 2012 годзе "Буранаўскія бабулі" занялі другое месца на міжнародным конкурсе "Еўрабачанне" ў Баку. У чэрвені 2016 года прадзюсар калектыву Ксенія Рубцова распавяла, што бабулі рыхтуюць праграму выступленняў да Чэмпіянату свету па футболе, а масавая рэкламная кампанія пачнецца ў пачатку 2017 года. Першы ў гісторыі Чэмпіянат свету па футболе на тэрыторыі Расіі пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года. Матчы турніру будуць згуляныя ў Маскве, Калінінградзе, Санкт-Пецярбургу, Валгаградзе, Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Самары, Саранску, Растове-на-Доне, Сочы і Екацярынбурзе.

Стужка навiн
0