(0:51 / 5.51Mb / просмотров видео: 57)

Прэм'ер Венгрыі: мы будзем супрацьстаяць рашэнням ЕС аб прыёме бежанцаў

18
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан пасля таго, як рэферэндум аб размеркаванні бежанцаў у краінах ЕС быў прызнаны несапраўдным, зрабіў заяву.

Ён заявіў, што ўлады Венгрыі працягнуць супрацьстаяць палітыцы Еўрасаюза аб прыёме бежанцаў.

"Брусель і дэмакратычная супольнасць еўрапейскіх краін не могуць навязаць сваю волю дзяржаве, у якой 92% жыхароў супраць гэтага. Я абяцаю вам, абяцаю кожнаму грамадзяніну Венгрыі, што я зраблю ўсё магчымае, каб прадухіліць гэта", — сказаў Орбан.

Напярэдадні ў Венгрыі прайшоў рэферэндум, які быў прызнаны несапраўдным праз нізкую яўку — на выбарчыя ўчасткі прыйшло каля 40% насельніцтва краіны, калі для таго, каб рэферэндум адбыўся, трэба не менш за 50%.

Толькі за мінулы год Венгрыя прыняла парадку 400 тысяч бежанцаў і мігрантаў, якія пераважна накіроўваліся праз Аўстрыю ў Германію і іншыя краіны Цэнтральнай Еўропы. Пасля гэтага ўлады краіны ўзвялі плот на паўднёвай мяжы і значна ўзмацнілі памежны кантроль.

Еўропа перажывае найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны міграцыйны крызіс, выкліканы ў першую чаргу ўзброеннымі канфліктамі і эканамічнымі праблемамі ў краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Паводле дадзеных агенцтва Frontex, у 2015 годзе ў Еўрасаюз прыбыло 1,8 мільёна мігрантаў.

18
Тэги:
Бежанцы, Рэферэндум, Віктор Орбан, Венгрыя

Відэа