(1:11 / 7.60Mb / просмотров видео: 407)

Corvette-парад: сотні легендарных спорткараў выехалі на вуліцы ў ЗША

27
(абноўлена 15:14 18.10.2016)
Парад усіх мадыфікацый Chevrolet Corvette прайшоў у амерыканскім штаце Мэрыленд ужо ў трыццаты раз. Сотні ўладальнікаў вывелі свае спотркары на набярэжную Оўшэн Сіці.

Больш за 700 зіхатлівых Corvette праехалі па набярэжнай амерыканскага гарадка. Аўтамабілі розных гадоў выпуску і розных колераў — ад ярка-чырвонага да залатога — строем рухаліся па вуліцы.

Штогадовы парад уладальнікаў Corvette з'яўляецца ў тым ліку і закрыццём сезона для ўладальнікаў старых мадэляў Corvette, якія на зіму пакідаюць свае машыны ў гаражах.

Паводле статыстыкі, апублікаванай амерыканскімі страхавальнікамі, Chevrolet Corvette з'яўляецца найменш траўматычным аўтамабілем.

27
Тэги:
Аўтамабілі, ЗША