Стан сучаснага кіно абмеркавалі ў фармаце тэлемосту

11
(абноўлена 18:03 28.12.2016)
У Міжнародны дзень кіно ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik абмеркавалі стан кінаіндустрыі ў краінах постсавецкай прасторы

У Беларусі дзяржава заўсёды надавала немалую ўвагу кінаіндустрыі, наш кінематограф ніколі не быў пакрыўджаны ўвагай кіраўніка дзяржавы, сказаў дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Ігар Поршня падчас тэлемосту, прысвечанага Міжнароднаму дню кіно, які прайшоў у МПЦ Sputnik.

Гэта падзея і стала падставай пагаварыць пра стаянні кінаіндустрыі ў постсавецкіх краінах — у Кыгрызстане, Малдове, Казахстане. А яно, як высветлілася, вельмі рознае.

Так, у Кыргызстане здолелі выйсці з піке, у якім апынулася кінавытворчасць ў 90-х — зараз там здымаюць ад 50 да 100 карцін у год. Паводле слоў народнага артыста Кыргызстана і СССР Балоты Шамшыева, з дзяржпадтрымкай было створана за ўсе 25 гадоў незалежнасці толькі адзін-два фільмы. На астатнія кінематаграфісты знаходзяць сродкі самі. "Вядома, гэта вельмі розныя фільмы, але мы спадзяемся, што з цягам часу колькасць пяройдзе ў якасць", — дадаў Шамшыяў.

Дырэктар кінакампаніі "Enterprise" з Астаны Анастасія Вахцель адзначыла, што ў Казахстане за апошні год у два разы вырасла вытворчасць кінафільмаў — цяпер іх здымаюць 10-12 у год. "Індустрыя кіно ў нас развіваецца", — дадала яна.

А вось рэжысёр і сцэнарыст з Малдовы Мікалай Гібу прызнаўся, што стан кіно ў краіне не выклікае пакуль аптымізму — фільмы практычна не здымаюць, а маладыя таленавітыя кінематаграфісты працуюць на іншыя краіны. "Дзяржава абсалютна не фінансуе наш кінематограф і нават тыя нешматлікія фільмы, што ў нас здымаюць, — яны "паміраюць" прама падчас прэм'ернага паказу, паколькі пракатная індустрыя ў нас адсутнічае як такая, ва ўсякім разе, для нацыянальнага кіно", — канстатаваў рэжысёр.

11
Тэги:
Кіно, Мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь, Sputnik Беларусь, Ігар Поршня, Мінск
Каментары