Амерыканскі відэаблогер зрабіў ролік пра Беларусь

185
(абноўлена 13:57 13.01.2017)
Амерыканскі відэаблогер Поль Барбато, які вядзе папулярны Youtube-канал Geography Now, нядаўна выпусціў другі па ліку ролік пра Беларусь.

Гэты ролік выйшаў напрыканцы 2016 года. У ім амерыканскі відэаблогер Поль Барбато не толькі распавядае пра нашу краіну, але і тлумачыць, у чым розніца паміж беларускай і рускай мовай.

Пад час прагляду можна ўбачыць і пачуць спробы сказаць некалькі слоў на беларускай мове. Поль расказвае пра дранікі і Нарачанскі хлеб, а таксама крышку пра гісторыю і суседзей.

На дадзены момант ролік прагледзела больш за 80 тысяч карыстальнікаў інтэрнэту. Пры гэтым 3 тысячы паставілі лайк, а колькасць каментарыяў перавысіла 1 тысячу.

185
Тэги:
Сацыяльныя сеткі, ЗША, Беларусь

Відэа