Відэа

Кінематограф і мора: што беларусы ведаюць пра эстонцаў

Падпісацца
У некаторых у Эстоніі жывуць сваякі, але многія апытаныя беларусы ў гэтай краіне ні разу не былі.

Мінчане дакладна ведаюць, што ў Эстоніі ёсць выхад да мора і спрыяльны клімат для развіцця стартапаў. Апытаныя карэспандэнтамі Sputnik беларусы ўспамінаюць пра Эстонію як пра прыбалтыйскую краіну з яркай архітэктурай, у якой было б добра пабываць.

Хтосьці ўдакладніў, што любіць эстонскі кінематограф. А нехта зусім нічога не ведае пра краіну, акрамя базавых фактаў пра сталіцу і стэрэатыпаў аб ментальнасці эстонцаў.

Што прыходзіць у галаву мінчанам, калі яны думаюць пра Эстонію, глядзіце ў відэаапытанні Sputnik.

Глядзіце таксама апытанні:

Што ў Беларусі ведаюць пра Латвію>>

Што беларусы ведаюць пра Літву>>

Апытанне Sputnik: што беларусы ведаюць пра Польшчу>>

Стужка навiн
0