(1:46 / 11.23Mb / просмотров видео: 2041)

Відэафакт: як выглядае памежная зона Беларусі і Расіі

14
(абноўлена 14:20 08.02.2017)
Карэспандэнты Sputnik пабывалі ў пункце пропуску "Чырвоная Горка" на мяжы Беларусі і Расіі. Глядзіце на відэа, што змянілася пасля ўвядзення РФ памежнай зоны з краінай-суседкай.

Як і раней супрацоўнікі памежнай службы ФСБ Расіі правяраюць пашпарты: перасякаць мяжу Беларусі і РФ могуць толькі грамадзяне Саюзнай дзяржавы. Пры гэтым дасканалы пашпартны кантроль не праводзіцца.

Памежныя зоны створаны на мяжы з Беларуссю ў Бранскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцях Расіі. Згодна з рашэннем ФСБ РФ, гэта было зроблена ў мэтах выяўлення і спынення незаконнай міграцыі і перамяшчэння праз мяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.

ФСБ таксама адзначыла, што дадзеная мера не абмяжоўвае свабоду перасячэння мяжы грамадзянамі Беларусі і Расіі. Пры гэтым падкрэсліваецца, што стварэнне памежнай зоны не супярэчыць міжнародным нормам.

14
Тэги:
Памежная зона, ФСБ, Саюзная дзяржава, Расія, Беларусь

Рэкорд па выкананні "мёртвай пятлі" на Як-52. Каго ўпішуць у гісторыю?

4
(абноўлена 13:08 25.09.2020)
Лётчыкі 11 разоў запар выканалі "пятлю Несцерава" на Як-52. Глядзіце, як выглядае гэтая фігура вышэйшага пілатажу, на відэа.

Пілатажная група "Першы палёт" ўстанавіла сусветны рэкорд. Лётчыкі адзінаццаць разоў запар выканалі "пятлю Несцерава" на Як-52.

Лічба "11" выбралі невыпадкова: менавіта столькі гадоў у гэтым годзе спаўняецца авіягрупе. Рэкорд зафіксавалі на падмаскоўным аэрадроме Вялікае Грызлова. Героямі сталі майстры спорту Канстанцін Баравік, Алег Шпалянскі і Антон Беркутаў.

Пятлю яшчэ называюць "мёртвай" - некаторы час яе разлічвалі толькі на паперы, лётчыкі не выконвалі яе на самалётах. У 1913 годзе ў Кіеве паветраны ас Пётр Несцераў упершыню выканаў гэтую найскладанейшую фігуру вышэйшага пілатажу.

Дарэчы, у мінулым годзе памятны знак "Пятля Несцерава" адкрылі ў беларускіх Баранавічах - у скверы імя лётчыка двойчы Героя Савецкага Саюза Міхаіла Сцепанішчава.

Фігуры вышэйшага пілатажу ў выкананні самалётаў, здольных дзейнічаць сінхронна на мінімальнай дыстанцыі, - глядзіце ў нашым відэа.

4
Тэги:
авіяцыя
(16:17 / 113.72Mb / просмотров видео: 3955)

Крывашэеў пра "Еўразія.DOC": дзівяць працы, класна знятыя на звычайныя гаджэты

8
(абноўлена 13:08 25.09.2020)
Апошнія навіны пра фэст дакументальнага кіно краін СНД ад старшыні Беларускага саюза журналістаў, дырэктара "Еўразія.DOC" Андрэя Крывашэева.

Фестываль дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" 2020 пройдзе з 28 верасня па 4 кастрычніка ў Смаленску і Мінску, аб развіцці фестывалю, галоўнай тэматыцы кінастужак гэтага года і вядомых гасцях гледачам Sputnik распавёў дырэктар фестывалю, старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў.

"Старшынёй журы будзе вядомы расійскі журналіст, дэкан Вышэйшай школы тэлебачання МДУ Віталь Траццякоў, ён прывязе два прызы пераможцам - ад МДУ і ад журы фестывалю. Спадзяюся, асобны прыз будзе ад Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі, сумесны прыз ад Міністэрства інфармацыі Беларусі і Беларускага саюза журналістаў і, вядома, спецыяльны прыз ад Sputnik", - адзначыў Крывашэеў.

Па словах суразмоўцы Sputnik, вельмі парадавала моладзь, якая ўдзельнічае ў конкурсе, на звычайныя гаджэты хлопцы здымаюць проста "шэдэўральныя" рэчы, дэманструючы дзіўную сінэргію асабістага светаадчування і сучасных тэхнічных магчымасцяў звычайных камунікатараў.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам дырэктара Міжнароднага фестывалю "Еўразія.DOC" Андрэя Крывашэева глядзіце на Sputnik Беларусь.

8
Тэги:
Андрэй Крывашэеў, Еўразія.doc
Які сёння дзень: 27 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 27 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:57 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 95 дзён.

У гэты дзень святкуецца сусветны дзень турызму. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 верасня

  • У 1605 годзе войскі Рэчы Паспалітай у Кірхгольмскай бітве разбілі шведскую армію.
  • У 1920 годзе войскі Станіслава Булак-Балаховіча занялі Пінск.
  • У 1944 годзе пачаліся Маанзундская дэсантная аперацыя савецкіх войскаў і Белградская аперацыя савецкіх, балгарскіх і югаслаўскіх войскаў
  • У 1977 годзе пачала працаваць Чарнобыльская АЭС.

Хто нарадзіўся 27 верасня

  • 1533 год: Стэфан Баторый, кароль польскі і вялікі князь літоўскі
  • 1882 год: Міхал Кахановіч, беларускі грамадскі дзеяч, педагог.
  • 1903 год: Вера Харужая, дзеячка КПЗБ.
  • 1906 год: Ірына Ждановіч, беларуская артыстка.
  • 1909 год: Лукаш Калюга, беларускі пісьменнік.
  • 1947 год: Уладзімір Міхнюк, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі футбаліст Франчэска Тоці і канадская спявачка Аўрыл Лавін.

27 верасня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква святкуе Узвіжанне. Гэта свята ў памяць аб пакутах Хрыста на крыжы дзеля выратавання роду чалавечага. Гэты дзень праводзяць у малітвах і пасце. Свята называецца Узвіжанне таму, што падчас яго крыж уздымаецца (здвіжаецца) над натоўпам вернікаў.

Лічылася, што ў гэты дзень ўсе змеі накіроўваюцца ў лес, каб паснуць там да вясны. У народзе казалі: "Ва Узвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару". На Узвіжанне ў лес не хадзілі – баяліся ўкусаў. Калі ж раптам хтосьці сустракаў вужынага караля – вялізарную змяю ў залатой кароне – трэба было не пужацца, а разаслаць перад ім абрус, падаць хлеб-соль і пакланіцца. Тады той, калі папаўзе праз абрус, скіне карону. Яна нібыта надавала ўладальніку мудрасць і здольнасць чытаць чужыя думкі.

Існуе яшчэ адно прачытанне легенды, толькі змяіны цар мае не карону, а залатыя рожкі. Раніцай на Узвіжанне трэба было знайсці клубок гадзюк, якія ахоўваюць цара, і ўдарыць па ім, а потым схапіць рожкі і хутчэй бегчы. Лічыцца, што з дапамогай гэтых рожак можна адчыніць любы замок.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Узвіжанне, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей