(3:20 / 21.77Mb / просмотров видео: 1753)

Вясковая дыета: у беларускай глыбінцы вучаць мужчын худнець

35
(абноўлена 10:18 22.02.2017)
Сацыяльны праект, накіраваны на нармалізацыю масы цела мужчын працаздольнага ўзросту, ініцыявала і пачала рэалізоўваць малады доктар Трабскай амбулаторыі.

Ацаніўшы стан здароўя мясцовых мужчын, доктар Трабскай амбулаторыі Святлана Барэль вырашылася на эксперымент: угаварыла дзесяць чалавек, якія маюць лішнюю вагу, на ўдзел у праекце.

Мэта праекта — прафілактыка метабалічнага сіндрому, які вядзе да артэрыяльнай гіпертэнзіі. Барэль прызнаецца, што не збіраецца саджаць удзельнікаў праекта на жорсткую дыету або прымушаць намотваць кругі на школьным стадыёне.

"Хоць бы трошкі каб абмежавалі сябе ва ўсіх гэтых пачастунках, ласунках, вэнджаніне. Я не збіраюся прымушаць усіх есць пагалоўна капусту, не-не. У нас жа не канцлагер. Я спадзяюся на свядомасць саміх мужчын. Я не магу сказаць "не" смажанай бульбе, але калі яны паменшаць хоць бы памер патэльні, то ўжо будзе вынік", — сказала Барэль.

Адзін з удзельнікаў праекту Валерый распавёў, што адчувае нястачу фізічнай нагрузкі. Агарод пераворвае міні-трактарам, дровы не коле, таму што дом ацяпляецца газам.

Ужо тыдзень Валерый імкнецца не наядацца на ноч. А вясной мае намер у якасці прафілактыкі перакапаць хоць бы частку агарода ўручную.

Першыя вынікі — скінутыя кілаграмы і страчаныя сантыметры на таліі — доктар разлічвае ўбачыць праз паўгода.

35
Тэги:
дыета, Беларусь

Чацвёрты дзень пратэстаў у Беларусі - відэа

18
(абноўлена 08:56 13.08.2020)
Жаночыя акцыі салідарнасьці супраць гвалту прайшлі ў Мінску і рэгіёнах, да гэтых акцыяў далучыліся і медыкі - каля двухсот чалавек сталі ўздоўж сталічнага праспекта Дзяржынскага каля БДМУ. Глядзіце на відэа Sputnik, як праходзіў чацвёрты дзень пратэстаў у Мінску.

Чацвёрты дзень пратэстаў у Беларусі атрымаўся самым спакойным з усіх папярэдніх і пачаўся з дзённай акцыі супраць гвалту ў цэнтры сталіцы.

Дзяўчыны ў белай вопратцы і з кветкамі ў руках прыйшлі да Камароўскага рынка. Такія ж ланцуга салідарнасці выстройваліся і ў іншых раёнах Мінска, а таксама ў рэгіёнах - у тым ліку, Віцебску, Брэсце, Гродне, Гомелі. Вадзіцелі падтрымлівалі мірныя акцыі гудкамі аўтамабіляў.

На акцыю салідарнасці выйшлі і ўрачы. Каля 200 чалавек сёння сталі ўздоўж праспекта Дзяржынскага. Акцыя прыцягнула ўвагу і міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, які асабіста прыбыў на месца.
У мікрараёне Уручча удзельнікаў акцыі частавалі гарачай гарбатай, печывам, прыносілі ваду. Мужчын папрасілі "зрабіць пяць крокаў назад", каб не правакаваць канфлікт з праваахоўнікамі, якія дзяжурылі побач. Абышлося без канфрантацыі, і сілавікі пакінулі мікрараён пад апладысменты прысутных.

А сваякі затрыманых на папярэдніх акцыях салідарнасці зноў сабраліся ля ІЧУ на Акрэсціна. Яны спрабавалі высветліць месцазнаходжанне сваіх блізкіх і чакалі абнаўлення спісаў затрыманых.

Глядзіце на відэа, якім быў гэты дзень для Мінска і рэгіёнаў.

18
Тэги:
акцыі пратэстаў, Беларусь, Мінск

Пуцін абвясціў аб рэгістрацыі "Спутник V" - расійскай вакцыны ад COVID-19

5
(абноўлена 13:48 12.08.2020)
Уладзімір Пуцін абвясціў аб рэгістрацыі першай у свеце расійскай вакцыны ад каронавіруса. Яе назвалі "Спутник V".

Як адзначыў прэзідэнт Расіі, прэпарат эфектыўны і фармуе ўстойлівы імунітэт. А яшчэ Пуцін паведаміў, што адна з яго дачок удзельнічала ў эксперыменце: рабіла прышчэпку ад CAVID-19.

"Адна з маіх дачок зрабіла сабе такую прышчэпку. Думаю, у гэтым сэнсе, яна паўдзельнічала ў эксперыменце. Пасля першай прышчэпкі тэмпература ў яе была 38, на наступны дзень - 37 з невялікім і ўсё. Пасля другога ўколу, другой прышчэпкі таксама трохі паднялася тэмпература і потым сышла на няма. Адчувае сябе добра", - сказаў Пуцін.

Каму і на якіх умовах будуць рабіць прышчэпкі ад каронавіруса? Глядзіце на відэа кадры нарады расійскага лідара з членамі ўрада.

5
Тэги:
каронавірус, Вакцынацыя, Уладзімір Пуцін, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Затрыманні на трэці дзень пратэстаў у Мінску

Трое грамадзян Украіны затрыманыя ў Беларусі падчас пратэстаў - Зяленскі

0
(абноўлена 13:00 13.08.2020)
Масавыя пратэсты ў сталіцы і рэгіёнах пачаліся пасля выбараў прэзідэнта і працягваюцца вось ужо чатыры дні.

МІНСК, 13 жні - Sputnik. Трое грамадзян Украіны затрыманыя падчас пратэстаў у Беларусі, пра гэта заявіў украінскі лідар Уладзімір Зяленскі ў чацвер.

"Цяпер мы гаворым з МЗС, яны звязаліся з беларускім бокам. Там трое нашых украінскіх грамадзян. Зараз вядуцца перамовы, мы хочам, каб нам вярнулі нашых грамадзян на Украіну", - сказаў Зяленскі на брыфінгу ў чацвер.

Украінскі лідар параіў украінцам устрымацца ад паездак у Беларусь.

"Мы бачым, што там складаная, нестабільная, сур'ёзная сітуацыя. Я б параіў украінцам з-за тых выпадкаў, калі нашы людзі затрыманыя там, устрымацца ад паездак у Беларусь", - сказаў Зяленскі.

Ён заклікаў суайчыннікаў дачакацца моманту, калі ў рэспубліцы ўсталюецца больш-менш стабільная сітуацыя.

Дакладную колькасць затрыманых у Беларусі грамадзян Украіны вызначыць цяжка: напярэдадні ў МЗС пацвердзілі затрыманне ў Мінску двух украінскіх валанцёраў Канстанціна Рэуцкага і Яўгена Васільева.

Выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 9 жніўня. Па дадзеных, агучаных ЦВК, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка - за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі. Пасля гэтага ў Мінску і рэгіёнах некалькі дзён працягваліся несанкцыянаваныя акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў.

0
Тэги:
Украіна, Мінск