Відэа

Відэафакт: гашэнне паштовай маркі да 100-годдзя беларускай міліцыі

Падпісацца
У Міністэрстве ўнутраных спраў адбылося спецыяльнае гашэнне паштовай маркі, выпушчанай да 100-годдзя беларускай міліцыі. Глядзіце на відэа, як праходзіў урачысты працэс.

У пятніцу, 24 лютага, Міністэрства сувязі і інфармацыі выпусціла ў абарачэнне паштовы блок "100-годдзе беларускай міліцыі". У гэты ж дзень міністры сувязі і ўнутраных спраў правялі ўрачыстае гашэнне маркі.

Усяго выпушчана 15 тысяч асобнікаў памятнай маркі.

"Марка з выявай Міністэрства ўнутраных спраў разляціцца па свеце, і для нас гэта нагода ганарыцца гэтай падзеяй (100-годдзем беларускай міліцыі — Sputnik), данесці яго да многіх людзей, у тым ліку тых, хто займаецца калекцыянаваннем", — распавёў кіраўнік МУС Ігар Шуневіч.

Больш відэа глядзіце на нашым канале YouTube.

Стужка навiн
0