(2:05 / 13.78Mb / просмотров видео: 1546)

Відэафакт: ранішнікі да 8 Сакавіка праходзяць у дзіцячых садках

11
(абноўлена 14:03 03.03.2017)
У малодшай групе 164-га дзіцячага садка Мінска мамам з нагоды Міжнароднага жаночага дня паказалі мюзікл "Церамок" - з класічным сюжэтам, але арыгінальным чытаннем.

У дзіцячых садках Беларусі праходзяць ранішнікі, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню. Маці віншуюць вершамі, песнямі і нават міні-спектаклямі.

У малодшай групе сталічнага дзіцячага садка №164 мамам паказалі мюзікл "Церамок". Каб патрапіць у дом, кожнаму госцю трэба было выканаць які-небудзь нумар — праспяваць або станцаваць.

Пастаноўшчыкі свята — выхавальнікі і музработнік — страхавалі юных артыстаў, раз-пораз падказваючы словы і танцавальныя рухі. Тым не менш уся трупа — і маленькія выканаўцы, і дарослыя пастаноўшчыкі — пасля кожнага нумара зрывалі апладысменты.

Калі вы хочаце пахваліцца выступамі сваіх дзяцей да 8 Сакавіка, дасылайце відэа ў сацыяльныя сеткі Sputnik: "Однаклассники", "ВКонтакте" або Facebook.

11
Тэги:
дзеці, Міжнародны жаночы дзень, Мінск, Беларусь
Каментары