Відэафакт: ХК "Дынама" даў майстар-клас і згуляў з заўзятарамі

6
Хакейны клуб "Дынама-Мінск", зачыняючы сезон, правёў развітальны вечар для заўзятараў. Глядзіце на відэа Sputnik, як "зубры" далі майстар-клас па забіванні шайбаў, а затым згулялі з камандай фанатаў.

У суботу ўвечары сталічнае "Дынама" запрасіла заўзятараў на "Мінск-Арэну" убачыць майстар-шоу хакеістаў, а затым іх гульню з камандай фан-клуба BYzone.

Найперш у "зуброў" праверылі снайперскія навыкі: гульцы павінны былі збіваць паветраныя шарыкі, развешаныя па кутах брамы. Затым хакеісты вызначылі, у каго самы моцны ўдар. Завяршэннем майстар-класа сталі буліты.

У другой палове развітальнага вечара "Дынама" згуляла з камандай фан-клуба BYzone. Паралельна матчу праходзіў стрым "Дынама-ТБ-шоу", у якім на пытанні заўзятараў адказвалі галоўны трэнер Крэйг Вудкрафт і члены трэнерскага штаба.

6
Тэги:
Хакей, ХК Дынама (Мінск), Крэйг Вудкрафт, Мінск
Каментары